beZ bileta
beZ bileta — беларускі альтэрнатыўны гурт, заснаваны ў 1999 годзе[1][2].
beZ bileta | |
beZ bileta на фестывалю “Fiesta Borealis” 22 ліпеня 2006 году, злева направа: Сяргей Бакавец, Віталь Артыст, Дзяніс Шураў, Дзяніс Стурчанка | |
Гады | 1999 — 2019 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Беларусь |
Мова | расейская, беларуская |
Жанр | рок-музыка |
Выдавец | West Records |
Зьвязаныя праекты | «Jitters», «КонтраБанда», «Drezden» |
Удзельнікі | Віталь Артыст Юры Рубанік Аляксандар Івашкевіч Аляксандар Гуляеў |
www.bezbileta.by |
Гісторыя
рэдагавацьbeZ bileta — каманда, створаная Віталем Артыстам у 1999 годзе[3]. Пачынаў гурт зь беларускамоўнага фольку, але з 2004 году перайшоў да інды-року са складанымі электроннымі аранжыроўкамі. У 2005 годзе быў абраны кірунак на некаторае спрашчэньне саўнду, які, разам з тым, стаў больш насычаным. Тры пэрыяды творчай эвалюцыі beZ bileta ілюструюць альбомы «На неба» (2001) і «нарисована» (2004)[4] і самотнік «Поправка 22» (2006)[5]. Самі удзельнікі гурта характарызуюць сваю музыку як smart-pop.
Шматразова былі ўзнагароджаныя прэстыжнай беларускай музычнай прэміяй «Рок-каранацыя» ў намінацыях «Дэбют году» (2000), «Песня году» (2001, «Мая краіна Беларусь»[6][7]), «Выканаўца году» (2008, Віталь Артыст), «Кліп году» (2008, «Мечтатели»), а таксама ў 2009: Рок-Карона (гурт году), «Кліп году» («Африка»), «Альбом году» («Africa»)[8]. Гурт мае каштоўны досьвед выступленьня на фэстывальных пляцоўках Беларусі («Славянскі Базар»), Польшчы («Басовішча», «Fiesta Borealis» (разам з Jitters і Hair Peace Salon[9][10][11]), Італіі («Spirit of Woodstock»), Нямеччыны («Good-By»).
Творчасьць
рэдагавацьКліпы
рэдагавацьУ «відэаскарбонцы» beZ bileta — і анімацыйныя працы («Stop Business», «Шла дальше»), і арт-відэа («нарисована», «Смотреть вверх»), і сюжэтны ролік «Лодочки». Маляваны кліп «Шла дальше» (рэжысэр Таня Кушнер, мастак Дзяніс Волкаў) удзельнічаў у анімацыйных фэстывалях у Нідэрляндах, Чэхіі, Італіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі. Кліп «Место для тебя» выйшаў увесну 2006 году, асновай роліка сталі фатаздымкі ўдзельнікаў гурту, яго сяброў і проста людзей, неабыякавых да beZ bileta.
Віталь Артыст
рэдагавацьЛідэр beZ bileta Віталь Артыст вядомы як аўтар саўндтрэку да расейскага фільму 2006 году «Охота на пиранью». Віталь таксама піша музыку да сэрыялаў («Мужчины не плачут»), тэатральных пастановак (спэктакль «После» менскага тэатру «ИнЖест»), тэлепраектаў (новы сэзон вядомага цыклю «Саша и Сирожа»), мультфільмаў і рэклямы. Восеньню 2006 году Артыст скончыў працу над саўндтрэкам да расейскага сэрыялу «Супермаркет», які выйшаў напачатку 2007 году[12].
Дзень безьбілетніка
рэдагавацьГурт beZ bileta вядомыя штогадовым сьвяткаваньнем «Дня безьбілетніка» з удзелам саміх музыкаў, іх прыхільнікаў і ўсіх, хто хоча далучыцца да пазытыўнай і крэатыўнай дзеі[13]. Бясплатная раздача дыскаў у абмен на штрафную квітанцыю; міні-канцэрт па тэлефоне для ўсіх, хто патэлефанаваў[14]; конкурс рэміксаў на песьні beZ bileta, у якім удзельнічаюць музыкі з розных краінаў сьвету; конкурс кавэраў — такія акцыі, якія ладзіліся Віталем Артыстам і яго камандай. Так, пераможца акцыі «Дзень безьбілетніка 2006» змог выступіць разам з гуртам на канцэрце beZ bileta, які прайшоў 10 лістапада ў менскім клюбе «Рэактар».
Ацэнкі
рэдагавацьТацьцяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калёнке на «БелаПАН» такую ацэнку творчасьці гурта: «У 1999-м сапраўдным шокам было з’яўленьне „beZ bileta“ — я люблю іх да гэтага часу, няхай у іх засталося ня так ужо й шмат таго, што так прыцягвала ў іх у той час»[15].
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- На неба (2001)
- нарисована (2004)
- Кино (2007)
- Мечтатели (2009)
- Африка (2009)
- Звезда (2011)[16]
- Море (2014)
DVD
рэдагаваць- Про самое негрустное на свете (2007)[17]
Самотнікі
рэдагаваць- «Поправка 22» (2006)
- «Мечтатели» (2008)
- «Good.bye» (2008)
Саўндтрэкі
рэдагаваць- Саўндтрэк да кінафільму «Охота на пиранью» (Расея, 2006)
- Саўндтрэк да спэктаклю «После» тэатру «ИнЖест» (2006)
Удзельнікі
рэдагаваць- Віталь Артыст: сьпеў, музыка, тэксты, акустычная гітара
- Юры Рубанік: клявішныя
- Аляксандар Івашкевіч: гітара
- Аляксандар Гуляеў: бас-гітара
- Таня Кушнер: кліпы, музыка, тэксты
Былыя ўдзельнікі
рэдагаваць- Сяргей Бакавец: гітара
- Дзяніс Шураў: бубны
- Павел Кудрын: клявішныя, флейта, пэркусія
- Дзяніс Стурчанка: бас-гітара
- Іван Барзенка: гітара
Літаратура
рэдагаваць- Д.П. «beZ bileta» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 48–49. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Леша Горбаш; Антон Кашликов; palasatka. (2019-12-26) Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (рас.). 34mag. Праверана 2019-12-30 г. Архіўная копія ад 2019-12-30 г.
- ^ Татьяна Замировская. Bez Bileta :: без билета домой (рас.) Праверана 2020-04-22 г. Архіўная копія ад 2020-04-22 г.
- ^ БЕЗ БИЛЕТА — официальный сайт группы / Биография (рас.)
- ^ СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-11 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
- ^ Вера Вагнер. (2007-05-14) Нестареющие «безбилетники» (рас.). БелГазета. Праверана 2020-02-22 г. Архіўная копія ад 2020-02-22 г.
- ^ Еврорадио. (2010-02-05) Свое 10-летие супер-хит “Мая краіна — Беларусь” отметит новой версией (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-04-20 г. Архіўная копія ад 2020-04-20 г.
- ^ Еўрарадыё. (2010-02-04) Сваё 10-годдзе супер-хіт “Мая краіна — Беларусь” адзначыць новай версіяй (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-04-20 г. Архіўная копія ад 2020-04-20 г.
- ^ i_basovka@o2.pl (2010-03-14) Музыка з кайфам „Без білета” ў Афрыку (бел.). Ніва. Праверана 2020-03-19 г. Архіўная копія ад 2020-03-19 г.
- ^ Людмила Погодина. (2007) ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2018-12-03 г. Архіўная копія ад 2020-07-27 г.
- ^ “Дзень Безквітоўніка” (бел.). Жывы журнал. Праверана 2018-10-24 г.
- ^ Марыя Грудзько; Пазьнякоў, Віктар (2006-08-02) beZ bileta на польскім фэсьце Przystanek (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2019-03-17 г. Архіўная копія ад 2019-03-17 г.
- ^ Александр Ружечка; Надежда Декола; Анатолий Незванов. (2010-04-24) Вход свободный (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 2020-02-05 г. Архіўная копія ад 2020-02-05 г.
- ^ с билетом на beZ bileta .... (рас.). Музыкальная газета (2006-11-13). Праверана 2020-02-19 г. Архіўная копія ад 2020-02-19 г.
- ^ Міра Шульц; Tarantino (2008-11-09) "Дзень безбілетніка - 2008". Фотарэпартаж (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-11-06 г. Архіўная копія ад 2009-09-16 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2008-05-11) ШОУ-БИЗ. PLEASE KILL ME (рас.). БелаПАН. Праверана 2020-03-31 г. Архіўная копія ад 2020-03-31 г.
- ^ Сяргей Будкін. (2011-10-17) Без билета – Звезда, інтэрнэт-рэліз, 2011 (бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2020-03-04 г. Архіўная копія ад 2020-03-04 г.
- ^ СкаZка; Жан Содель. (2007-11-19) Самая негрустная на свете пресс-конференция с группой beZ bileta (рас.). LiveSound.by(be). Праверана 2020-07-15 г. Архіўная копія ад 2007-11-23 г.