B (літара)
другая літара лацінскага альфабэту
(Перанакіравана з «B»)
B, b (бэ, бі; курсіў: B b) — 2-я літара лацінскага альфабэту, 2-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3].
Літара лацінкі B | |
Bb | |
◄ X Y Z A B C D E F ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | асноўная лацінка, альфабэтны; |
Гук | [b] [p] [ɓ] [ʙ] |
Альфабэтная пазыцыя | 2 |
Назва ў Юнікодзе | latin capital letter b
latin small letter b |
Юнікод | B: U+0042 b: U+0062 |
HTML | B: B, B b: b, b |
UTF-16 | B: 0x42 b: 0x62 |
URL-код | B: %42 b: %62 |
Гісторыя | |
Час зьяўленьня | невядома |
Варыяцыі | ♭ ␢ ฿ Б Β |
Разьвіцьцё | |
Іншае | |
Кірунак пісьма | зьлева направа |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Гісторыя
рэдагавацьЛітара паходзіць ад грэцкае літары бэта (Β β). Пазначае зычны гук [b], часам таксама [p], [v] і іншыя.
У беларускай мове пазначае гук [b], выкарыстоўваецца ў лацінцы для гука [b], які ў кірыліцы перадае літара Б б.
Выкарыстаньне
рэдагаваць- У хіміі B — сымбаль бору.
- У мэдыцыне B — група крыві, а таксама сямейства вітамінаў.
- У фізыцы: вялікая B — вэктар магнітнай індукцыі, малая b — пастаянная, а таксама прыцэльны парамэтар.
- У інфарматыцы 0B — прэфікс для запісу двайковых лікаў.
- У музыцы B — нота сі-бэмоль (паводле ангельска-амэрыканскай сыстэмы пазначэньняў — Сі).
- У матэматыцы B0, B1, B2 і г. д. — лікі Бярнулі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ J. H. Alfabet // Лемантар для школаў і хатняга навучаньня. — Нью-Ёрк, ЗША: выд. Zaranka, 1964. — С. 53. — 97 с.
- ^ Ян Станкевіч // Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу, 1943 год
- ^ Як правільна пісаць беларускай лацінкай? // Наша Ніва