Тушканчык малы
Тушка́нчык малы́ (Allactaga elater, syn. Scarturus elater) — жывёла клясы сысуноў атраду грызуны (Rodentia) сямейства Тушканчыкавыя (Dipodidae).
Тушканчык малы | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Тушканчыкавыя (Dipodidae) |
Род | Тушканчык (Allactaga) |
Від | Тушканчык малы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Allactaga elater (H. Lichtenstein, 1825) | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Азіі і Эўропе (Азэрбайджан, Армэнія, Аўганістан, Грузія, Іран, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Манголія, Пакістан, Расея, Таджыкістан, Туркмэністан, Турэччына, Узбэкістан) на вышынях да 2500 мэтраў.
Засяляе розныя біятопы ў пустэльнях і паўпустэльнях у залежнасьці ад тыпу глебы і расьліннасьці. Аддае перавагу пясчаным, шчабністым і суглінкавым глебам, сустракаецца ў саланцаватых пустэльнях, але ніколі не засяляе сапраўдныя пустэльні. Аддае перавагу ўчасткам са зьмяшанай расьліннасьцю, уключаючы хмызьнякі. Пазбягае адкрытых прастораў і густой расьліннасьці. Гэты від сустракаецца ў некаторых дэградаваных месцах пражываньня і па краях сельскагаспадарчых тэрыторый.
Постаць
рэдагавацьДаўжыня галавы і тулава складае ад 9 да 11.5 см, хвост ад 14.4 да 18.5 см, маса ад 44 да 73 грамаў. Афарбоўка вар’іруецца ад пясочнага або чырвонага да цёмна-карычневага або чорнага, з бледным нізам і белай палоскай на сьцёгнах. Яго ступні маюць пяць пальцаў. Від добра прыстасаваны да перамяшчэньня вялікімі скачкамі ў выпадку спалоху, і было зафіксавана перасоўваньне з хуткасьцю да 48 км/гадзіну.
Лад жыцьця
рэдагавацьСілкуецца рознымі травамі, насеньнем і вусякамі. Ён адзіночны, актыўны ў прыцемках і ноччу. Жыве ў норах даўжынёй да 2 м і глыбінёй да 70 см. На большай частцы арэалу ўпадае ў сьпячку каля чатырох месяцаў (з сярэдзіны лістапада да сярэдзіны сакавіка), але ў Закаўказьзі не ўпадае ў сьпячку. Рэпрадуктыўны пэрыяд пачынаецца пасля сьпячкі (у Закаўказьзі ў лютым). Адзначаюцца два пікі размнажэньня ў красавіку і ў жніўні-верасьні. Дае 2-3 прыплоды ў год з 2-6 дзіцянятамі ў прыплодзе.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Shenbrot, G., Tsytsulina, K., Batsaikhan, N., Avirmed, D., Tinnin, D., Sukhchuluun, G & Lkhagvasuren, D. 2016. Scarturus elater. The IUCN (анг.)
- Closey, C. 2001. Allactaga elater. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |