Тушканчыкавыя
сямейства сысуноў
Тушканчыкавыя (Dipodidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 14 сучасныя роды і 38 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць пустэльныя раёны Паўночнай Афрыкі, крайняга паўднёвага ўсходу Эўропы, Заходняй, Цэнтральнай і Цэнтральна-ўсходняй Азіі[2][3][4].
Тушканчыкавыя | |
Тушканчык (Dipus sagitta) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Падатрад | Myomorpha |
Сямейства | Тушканчыкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Dipodidae Fischer de Waldheim, 1817 | |
Маюць вельмі доўгія заднія канечнасьці (па меншай меры ў чатыры разы даўжэйшыя за пярэднія) і рухаюцца альбо скачучы, альбо хадзячы на задніх лапах; вельмі доўгі хвост дапамагае ўраўнаважацца. Часта наканечнік хвоста чорна-белы. Валасяны полаг мяккі, шаўкавісты і звычайна бледнага колеру[3][4].
Гняздуюцца ў складаных норах з бакавымі камэрамі для захоўваньня ежы. Актыўныя ўначы. Сілкуюцца вусякамі, насеньнем і сакавітай расьліннасьцю[3][4].
Сыстэматыка
рэдагавацьСямейства тушканчыкавыя (Dipodidae)
- падсямейства Allactaginae
- роды: Allactaga, Allactodipus, Orientallactaga, Pygeretmus, Scarturus
- падсямейства Cardiocraniinae
- роды: Cardiocranius, Salpingotus
- падсямейства Dipodinae
- роды: Dipus, Chimaerodipus, Eremodipus, Jaculus, Paradipus, Stylodipus
- падсямейства Euchoreutinae
- род Euchoreutes
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 06.07.2021 г.
- ^ Batsaikhan, N.; Avirmed, D.; Tinnin, D.; Tsytsulina, K. (2016) Dipus sagitta (анг.). The IUCN. Праверана 06.07.2021 г.
- ^ а б в Jansa, S.; Myers, P. (2000) Dipodidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 06.07.2021 г.
- ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 209–212. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |