Яўген Клапоцкі

беларускі футбаліст

Яўген Клапоцкі (нар. 12 жніўня 1993 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Яўген Клапоцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 жніўня 1993(1993-08-12)[1][2] (31 год)
Рост 187 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2015 Дынама Берасьце 68 (2)
2016—2017 Тарпэда-БелАЗ 37 (1)
2018—2020 Віцебск 57 (5)
2021 Рух Берасьце 0 (0)
Зборныя
2012—2014 Беларусь (да 21) 27 (3)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец берасьцейскага футболу. З 2011 году гуляў за асноўны склад берасьцейскага «Дынама». У красавіку 2013 году, пасьля зыходу з клюбу Віталя Гайдучыка, стаў асноўным цэнтральным абаронцам і капітанам берасьцейскага клюбу[3]. У ліпені 2013 году атрымаў траўму, празь якую прапусьціў тры месяцы. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2013 году і зноў замацаваўся ў асноўным складзе.

У пачатку 2014 году капітанства ў камандзе перайшло да Рамана Васілюка, але Клапоцкі застаўся асноўным цэнтральным абаронцам. У чэрвені атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сэзону. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[4]. У траўні зноў атрымаў траўму, а пасьля акрыяньня ў верасьні быў пераведзены ў дубль[5]. У сьнежні 2015 году праз запазычанасьці «Дынама» перад футбалістам АБФФ надаў Клапоцкаму статус свабоднага агента[6].

У лютым 2016 году пасьля прагляду падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[7]. У складзе жодзінскага клюбу неўзабаве замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы. Дапамог камандзе здабыць Кубак Беларусі 2016 году, забіўшы пераможныя мячы ў чвэрцьфінале супраць менскага «Дынама» і паўфінале супраць «Менску». 14 ліпеня 2016 году трапным ударам з штрафнога прынёс «Тарпэда-БелАЗ» гасьцявую перамогу над «Дэбрэцэнам» у Лізе Эўропы (2:1). Дзякуючы пасьпяховай гульні за жодзінскі клюб пачаў выклікацца ў нацыянальную зборную Беларусі, хоць у 2016 годзе гэтак і не дэбютаваў за яе. У студзені 2017 году падоўжыў пагадненьне з жодзінцамі[8]. У сэзоне 2017 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, чаргуючыся ў складзе зь іншымі футбалістамі. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[9].

У лютым 2018 году стаў гульцом «Віцебску»[10], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У другой палове 2019 году не гуляў праз траўму, пасьля вярнуўся ў склад. У студзені 2021 году пакінуў «Віцебск»[11] і неўзабаве падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Рухам»[12]. Аднак, маючы траўму гэтак і не згуляў за берасьцейскую каманду. У сьнежні 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Рух»[13]. У верасьні 2022 году стала вядома, што Клапоцкі завяршыў кар’еру і пачаў працаваць трэнэрам у юнацкай камандзе берасьцейскага «Дынама»[14].

Міжнародная

рэдагаваць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У ейным складзе ў студзені 2014 выступаў на Кубку Садружнасьці, дзе дапамог зборнай Беларусі заняць трэцяе месца і адзначыўся 3 галамі на турніры. У 2016 годзе прыцягваўся да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі, але гэтак і не згуляў за яе. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе.

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 5 0
Тарпэда-БелАЗ 2016 Найвышэйшая ліга 22 1
2017 Найвышэйшая ліга 15 0
Віцебск 2018 Найвышэйшая ліга 24 3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць