Салокі[a][1] (лет. Salakas) — мястэчка ў Летуве, на беразе возера Лодзяў. Цэнтар староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек.

Салокі
лац. Sałoki
лет. Salakas
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Салокаў


Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Езяроскі
Насельніцтва: 519 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°34′41″ пн. ш. 26°7′59″ у. д. / 55.57806° пн. ш. 26.13306° у. д. / 55.57806; 26.13306Каардынаты: 55°34′41″ пн. ш. 26°7′59″ у. д. / 55.57806° пн. ш. 26.13306° у. д. / 55.57806; 26.13306
Салокі на мапе Летувы
Салокі
Салокі
Салокі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Салокі — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, побач зь якім праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Тапонім Салокі ўтварыўся ад колішняга возера Салокаў[2].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Solok (18 сакавіка 1496 году, 2 лістапада 1497 году[3] і 1512 год[4]); в Солоку (1553 год)[5].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Салокі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў гэтую мясцовасьць Віленскаму біскупству.

Пад 1552 годам Салокі ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Салокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку быў 81 будынак.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Салокі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Салокі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[6]. Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе яны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 1083 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 519 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Капліца Сьвятога Яна Непамука (1930)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1911)
  • Могілкі татарскія
  1. ^ таксама Салакі
  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 74.
  2. ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. P. 287.
  3. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 511, 521.
  4. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 216.
  5. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 167.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 59.