Ян Цзэнсінь
Ян Цзэнсінь (па-кітайску: 楊增新; 1859—1928) — палітычны дзеяч Кітаю, губэрнатар Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну.
Ян Цзэнсінь | |
Дата нараджэньня | 6 сакавіка 1867, 1864[1] або 6 сакавіка 1864[2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 ліпеня 1928[2] або 1928[1] |
Месца сьмерці | |
Занятак | магістрат, палітык |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1859 годзе ў павятовым горадзе Мэнцзы правінцыі Юньнань. У 1889 годзе атрымаў навуковую ступень цзіньшы (进士). Займаў пасаду начальніка адміністрацыі Лінься-Хуэйскай аўтаномнай акругі (чжычжоў, 知州) у правінцыі Ганьсу, вырашаў пытаньні кітайскіх уйгураў правінцыі, пазьней працаваў дырэктарам вучылішча сухапутных войскаў. Потым пры падтрымцы шычжэншы (布政使, кіраўнік муніцыпалітэту) Ван Шунаня (王树枏) прызначаўся на розныя пасады ў гарадах Аксу, Урумчы, Балікунь.
У 1911 годзе ў Кітаі пачалася Сінхайская рэвалюцыя супраць маньчжурскай дынастыі Цын. Напярэдадні буржуазнай рэвалюцыі ў Сіньцзяне быў створаны шэраг таемных брацтваў — падпольных рэвалюцыйных антыманьчжурскіх аб’яднаньняў, самым моцным зь якіх было брацтва Гэлаохуэй (哥老会). Неўзабаве пасьля пачатку Сінхайскай рэвалюцыі паўстаньні ўскалыхнулі і Сіньцзян, успыхнуўшы спачатку ў Урумчы, затым у Кульджы і ахапіўшы значную частку рэгіёну. Губэрнатар Сіньцзяну Юань Дахуа (袁大化) накіраваў цынскае войска ў захоплены паўстанцамі Ілі, дзе ўрадавае войска было разьбіта. У 1912 годзе пасьля адрачэньня ад імпэратарскага трона апошнім Цынскім імпэратарам, першым прэзыдэнтам Кітайскай Рэспублікі быў абраны Юань Шыкай. Перамена ўлады памяркоўна прывяла да спаду супрацьстаяння ваюючых бакоў ў Сіньцзяне і да пачатку мірных перамоваў. Юань Дахуа быў зьмешчаны з пасады губэрнатара Сіньцзяну, а на яго месца Юань Шыкай прызначыў Ян Цзэнсіня.
У 1928 годзе Ян Цзэнсінь быў забіты і губэрнатарскую пасаду Сіньцзяна заняў Цзінь Шужэнь (金樹仁).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б China Biographical Database (анг.)
- ^ а б 杨增新 // 中国大百科全书 (кіт. спр.) — 1 — 中国大百科全书出版社, 1993. — ISBN 978-7-5000-7958-3