Ян Непамуцэн Касакоўскі

Ян Непамуцэн Касако́ўскі[1] (па-польску: Jan Nepomucen Kossakowski; 16 траўня 1755, Голча Кракаўскага ваяводзтва — 26 жніўня 1808[2]) — дзяржаўны й рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп віленскі (ад 9 жніўня 1798).

Ян Непамуцэн Касакоўскі
Я. Н. Касакоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст.
Я. Н. Касакоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст.

Герб «Сьлепаўрон»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 траўня 1755
Памёр 26 жніўня 1808
Род Касакоўскія
Бацькі Антоні Касакоўскі
Канстанцыя з Красноўскіх
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Касакоўскі.

Біяграфія

рэдагаваць
 
Я. Касакоўскі. К. Рыпінскі, XIX ст.

З шляхецкага роду Касакоўскіх гербу «Сьлепаўрон», сын Антонія, падстолія наваградзкага, і Канстанцыі з Красноўскіх.

Навучаўся ў піярскіх калегіюмах у Пётркаве й Варшаве, у Рыме. Падарожнічаў па Францыі й Ангельшчыне.

Сьвятар ад 1787, сябар віленскае капітулы ад 1788, каад’ютар інфлянцкага біскупа й сябар Адукацыйнае камісіі ад 1793.

Тытулярны біскуп лярымэнскі і біскуп інфлянцкі ад 1794. У 1795 шукаў у Пецярбургу падтрымкі і, пэўна, спрычыніўся да загаду Кацярыны ІІ пра далучэньне Віленскае дыяцэзіі да Інфлянцкае (сядзіба ў Вільні). Пасьля аднаўленьня віленскае дыяцэзіі ў новых межах — біскуп віленскі ад 9 жніўня 1798.

Шмат зрабіў для разьвіцьця адукацыі й дабрачыннасьці ў краі.

Аўтар казаньняў, прац па гісторыі літаратуры, дыярыюшу, перакладаў з францускае мовы[3].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Таксама Ян Непамук Касакоўскі — Крыніца: Ігар Ганчарук. Становішча і арганізацыйная структура рымска-каталіцкага касцёла на беларускіх землях у складзе Расейскай імперыі (1772—1830 г.) // «Гістарычны Альманах». Том 6, 2002.
  2. ^ Валерый Пазднякоў. Касакоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 69.
  3. ^ Валерый Пазднякоў. Касакоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 70.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ян Непамуцэн Касакоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў