Сьлепаўрон (герб)
Сьлепаўрон, Сьляпы крумкач (па-польску: Ślepowron) — прыватнаўласьніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIV стагодзьдзя. У XVI стагодзьдзі ад гербу «Сьлепаўрон» утварыўся Корвін (герб). Гербам карысталіся больш за 350 родаў з Беларусі, Летувы, Украіны і Польшчы, у тым ліку Гасеўскія, Касакоўскія, Красінскія, Пуласкія.
Сьлепаўрон | |
Апісаньне | |
---|---|
Апісаньне
рэдагавацьУ блакітным полі срэбраная падкова канцамі долу, на ёй срэбраны кавалерскі крыж, на якім сядзіць чорны крумкач з залатым пярсцьёнкам у дзюбе; кляйнод — над прылбіцай з каронай такі самы крумкач з пярсьцёнкам.
Носьбіты
рэдагавацьСамая старажытная пячатка з выявай герба Сьлепаўрону знойдзена ў дакумэнтах 1352 году, ад Яна, ваяводы сандамірскага. Першы судовы запіс датуецца 1389 годам.
Носьбітамі гербу зьяўляюцца, у прыватнасьці, беларуска-летувіскія шляхцічы Ястржэмбскія. Таксама носьбітамі герба зьяўляюцца польскія шляхцічы Пад’яблонскі з 1410 году. Герб падараваны ім за сьмеласьць, праяўленую ў бітве пры Грунвальдзе, каралём Ягайлай. Носьбітамі гербу зьяўляюцца шляхцічы Фіялкаўскія з XV стагодзьдзя, якія мелі ўладаньні ў Люблінскай і Смаленскай землях, а пазьней таксама ў Польшчы, Галіцыі і Прусіі. Носьбітамі герба таксама зьяўляюцца Рамаскевічы.
Цікавыя факты
рэдагавацьГерб выбіваўся на манэтах ВКЛ. Напрыклад, на шэлягах ВКЛ 1652—1652 гг (герб падскарбія вялікага літоўскага Вінцэнта Корвін-Гасеўскага), на барацінках ВКЛ 1660—1661 году (герб падскарбія кароннага Ян Казімера Красінскага).
Літаратура
рэдагаваць- Bartosz Paprocki. Herby rycerstwa polskiego. Кракаў, 1584.
- Simon Okolski. Orbis Polonus. Кракаў, 1642. T.1-3.
- Ks. Kacper Niesiecki. Herby i familie rycerskie tak w Koronie jako y w W.X.L. Львоў, 1728.
- Лакиер А. Б. Глава семнадцатая, § 90-1. Общие замечания о польских геральдических эмблемах или знаменах // Русская геральдика. — М.: Книга, 1990.
- Лукомский В. К., Модзалевский В. Л. Малороссийский Гербовник. Издание Черниговского Дворянства. Спб., типография «Сириус», 1914.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьСьлепаўрон (герб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Герб Сьлепаўрон (бел.)
- Гербы беларускае шляхты(недаступная спасылка) (бел.)