Ян Мікалай Аскерка
Ян Мікалай Аскерка (па-польску: Jan Mikołaj Oskierka; 22 сьнежня 1735 — 1796) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (з 1769) і войскі мазырскі (1771—1781), стражнік палявы літоўскі (1782—1789)[2]. Пасол Чатырохгадовага Сойму, удзельнік паўстаньня 1794 году.
Ян Мікалай Аскерка | |
Герб «Мурдэліё» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 сьнежня 1735 |
Памёр | 1796 |
Род | Аскеркі |
Бацькі | Рафал Алёйза Аскерка Станіслава Тэрэза з Агінскіх |
Жонка | Барбара з Ракіцкіх |
Дзеці | Рафал Міхал, Дамінік |
Ян Мікалай Аскерка быў адным з найбагацейшых землеўладальнікаў ВКЛ. Валодаў Нароўляй і вёскамі вакол яе. Кавалер Ордэна Сьв. Станіслава (1781) і Ордэна Белага Арла.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліё», сын Рафала Алёйзы і Станіславы Тэрэзы з Агінскіх. Меў брата Антонія Яўхіма, разам зь якім навучаўся ў Варшаве.
- 1756—1763 гады — удзельнічаў у Сямігадовай вайне.
- 1764 год — разам з усёй сям’ёй падтрымаў Станіслава Панятоўскага на выбарах караля, быў паслом на элекцыйным сойме ад Мазырскага павету; атрымаў пасаду мазырскага судзьдзі каптуровага.
- 1771 год — пісар мазырскі.
- 1781 год — дэпутат Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага.
- 1782 год — атрымаў пасаду палявога стражніка літоўскага.
- 1784 год — удзельнічаў у арганізацыі сустрэчы караля ў Нясьвіжы.
- 1788 год — абіраўся паслом ад Мазырскага павету на Чатырохгадовы Сойм.
- 1793 год — адзін з арганізатараў падрыхтоўкі шляхты Мазырскага павету да паўстаньня; удзельнічаў у ейным зьезьдзе ў Хвойніках.
- 1795 год — расейскія ўлады арыштавалі Я. М. Аскерку і саслалі яго ў Сыбір, маёнтак канфіскавалі.
- 1796 год — памёр у Табольску, ягоная сям’я здолела вярнуць невялікую частку ўладаньняў — в. Канатопы.
У шлюбе з Барбарай Ракіцкай меў двух сыноў Рафала Міхала і Дамініка.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 326.
- ^ Валерый Пазднякоў. Аскеркі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 258.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Małgorzata Złomska. Oskierka Jan Mikołaj // PSB T. XXIV/3. — Warszawa — Kraków 1979. S. 361.