Янушкевіч (выдавецтва)

Выдавецтва «Янушкевіч» — беларускае выдавецтва. Заснавана ў сакавіку 2014 году гісторыкам Андрэем Янушкевічам і яго аднадумцамі[1]. Выдавецтва спэцыялізуецца на выданьні беларускай, замежнай і гістарычнай літаратуры, займаецца падрыхтоўкай і выданьнем разнастайнай кніжнай прадукцыі.

Выдавецтва «Янушкевіч»
Заснаваная 2014
Заснавальнікі Андрэй Янушкевіч
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Мар’еўская 7А, офіс 10
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя Кнігі

Гісторыя

рэдагаваць
 
Стэнд выдавецтва «Янушкевіч» на XXVII Менскім міжнародным кніжным кірмашы, 2020 г.

Выдавецтва зарэгістраванае Міністэрствам інфармацыі Беларусі ў сакавіку 2014 году.

Першай кнігай, якая выйшла ў выдавецтве, была «Бітва пад Воршай 1514 года» польскага гісторыка Пятра Друджа. Пасьля яе выйшла кніга Анатоля Трафімчыка «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»[1].

У сьнежні 2016 году адкрыўся сайт інтэрнэт-кнігарні, які таксама ёсьць візытнай старонкай выдавецтва[2].

Набліжаць гісторыю і літаратуру да людзей. Разьвіваць у Беларусі жанр non fiction, вельмі папулярны ва ўсім сьвеце. Кнігі выдавецтва па гісторыі напісаны сапраўднымі навукоўцамі, якія адказваюць за свае словы працяглым вывучэньнем крыніц у архівах і бібліятэках[3].

Узнагароды

рэдагаваць
  • 2020 год — Дыплём за найлепшыя продажы кнігі «Гары Потэр і філазофскі камень» у сетцы кнігарняў «Белкніга». На беларускую мову пераклад твора зрабіла Алена Пятровіч. У рэйтынгу ТОП-10 самых папулярных і найбольш прадаваных кніг ў сетцы «Белкніга» ў 2019-м годзе беларускі пераклад «Гары Потэр і філазофскі камень» заняў другое месца[4]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць