Анатоль Трафімчык

беларускі гісторык і літаратар

Анатоль Трафімчык (14 лютага 1976 в. Вялікія Круговічы, Ганцавіцкі раён) — беларускі гісторык, літаратар, публіцыст, літаратурны крытык. Кандыдат гістарычных навук.

Анатоль Трафімчык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 лютага 1976(1976-02-14) (48 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці гісторык, пісьменьнік, публіцыст, літаратурны крытык
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1993 годзе закончыў школу з залатым мэдалём ды паступіў на філялягічны факультэт Берасьцейскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту, які скончыў у 1998 годзе па спэцыяльнасьці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, расейскай мовы і літаратуры (дыплём з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ. Вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998 - 2001 гг. У 2003 годзе скончыў асьпірантуру Інстытуту эўрапейскіх дасьледаваньняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму «Станаўленьне савецкай сыстэмы адукацыі ў заходніх абласьцях БССР у 1939 - 1941 гг.», атрымаў дыплём доктара філязофіі ў галіне гістарычных навук (кандыдата гістарычных навук).

З верасьня 2004 да сьнежня 2007 году працаваў на пасадах дацэнта і старэйшага выкладчыка катэдры філязофіі і гісторыі Баранавіцкім дзяржаўным ўнівэрсытэце. У 2008 годзе скончыў паліталягічны курс Студый Усходніх пры Варшаўскім унівэрсытэце. У ліпіне 2009 году атрымаў дыплём Школы летняй Варшаўскага унівэрсытэту. Ад верасьня 2009 году працаваў на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа.

У 2011 годзе працаваў мэтадыст аддзелу міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасьці ДУА «Інстытут культуры Беларусі». У тым жа годзе стыпендыят Унівэрсытэту Лазарскага ў Варшаве. У студзені – жніўні 2012 году – старэйшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мэмарыяльнага музэю Якуба Коласа. Ад верасьня 2012 году – навуковы супрацоўнік аддзелу тэатральнага мастацтва Цэнтру гуманітарных дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 2014 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю ў НАН Беларусі на тэму «Беларуская дзіцячая драматургія».

Творчасьць

рэдагаваць

Займаецца пытаньнямі гісторыі асьветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны ХХ ст., дасьледую праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы ХХ ст. Мае каля 150 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гістарычнай навукі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, дыялекталёгіі. Аўтар трох паэтычных зборнікаў “Пасьведчаньне аб нараджэньні” (Менск, 1999), “Ноты цноты” (Берасьце, 2003), “Лірыка Лірыка” (Баранавічы, 2007) і навуковых кніг па гісторыі «Пра нашу і вашу гісторыю» (Баранавічы, 2011), «Якуб Колас – вядомы і невядомы» (2012), «Беларуская дзіцячая драматургія» (2012), «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» (2013), «Наш Касьцюшка слаўны!» (2017).

Узнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць