Якімаўка (Крупскі раён)

вёска ў Крупскім раёне Беларусі

Які́маўка[1] — вёска ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавету.

Якімаўка
трансьліт. Jakimaŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Крупскі
Сельсавет: Халопеніцкі
Насельніцтва: 172 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1796
Паштовы індэкс: 222024
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′5″ пн. ш. 28°55′16″ у. д. / 54.48472° пн. ш. 28.92111° у. д. / 54.48472; 28.92111Каардынаты: 54°29′5″ пн. ш. 28°55′16″ у. д. / 54.48472° пн. ш. 28.92111° у. д. / 54.48472; 28.92111
Якімаўка на мапе Беларусі ±
Якімаўка
Якімаўка
Якімаўка
Якімаўка
Якімаўка
Якімаўка

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома прынамсі з канца XIV ст. як «Якимово» ў Друцкім княстве, у 1378—1394 гадах друцкі кн. Васіль Міхайлавіч даў лукно мёду з Якімавай даніны на памін сваёй душы друцкай царкве Прычыстай Багародзіцы пра што быў зроблены запіс на падораным ім жа гэтай жа царкве Эвангельлі-Апракасе.[2] Магчыма, на час наданьня Якімава не было яшчэ паселішчам, а лукно мёду мусіў даваць Якім ад імя якога ўтварылася родавае прозьвішча, а потым назва вёскі.

Да 26 жніўня 1959 году вёска ўваходзіла ў склад Слабадзкога сельсавету[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 172 чалавекі[4]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Варонін В. Друцкія князі XIV стагоддзя // БГА. — Том 9, Сшытак 1-2 (16-17), снежань 2002. — Заўв. 45.
  3. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі