Вісла Кракаў

польскі футбольны клюб

«Ві́сла» (па-польску: Wisła) — польскі футбольны клюб з гораду Кракава. Заснаваны ў 1906 годзе. 13-разовы чэмпіён Польшчы, пяціразовы ўладальнік Кубка Польшчы.

Вісла Кракаў
Заснаваны 1906
Горад Кракаў, Польшча
Стадыён імя Гэнрыка Рэймана
Умяшчальнасьць: 33 268
Кіраўнік Якуб Блашчыкоўскі
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 10 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
wisla.krakow.pl (пол.)

Гісторыя

рэдагаваць
 
Каманда ў 1907 годзе.
 
Стадыён імя Гэнрыка Рэймана.

Папярэднікамі сёньняшняй «Віслы» зьяўляюцца, футбольная каманда створаная восеньню 1906 году студэнтамі 2-й практычнай школы, пад кіраўніцтвам Юзэфа Шкальнікоўскага, які таксама гуляў як капітан. У верасьні 1906 году каманда Шкальнікоўскага ўзяла ўдзел у турніры арганізаваным доктарам Тадэвушам Канчынскім, турнір праходзіў на футбольных палёх у Блоні й Кракаве. У турніры прынялі ўдзел 16 камандаў з найбліжэйшых школаў. Каманда выступала ў сініх футболках і таму атрымала мянушку — «сінія». У 1907 годзе каманда аб’ядналася з «чырвонымі», пад кіраваньнем Енкера. Пасьля зьліцьця асноўным колерам каманды стаў чырвоны, але гульцы сініх прыдумалі назву — «Вісла». Хоць каманда й гуляла ў чырвоных майках, затое яна насіла 2 сінія зоркі, для таго каб паказаць што каманда створана як зьліцьцё 2 камандаў. Форму для каманды вырабіла бэрлінская фірма Steingl. Наступным крокам у разьвіцьці клюбу было абраньне прэзыдэнта Тадэвуша Лапушанскага, які быў настаўнікам матэматыкі й фізыкі ў другой сярэдняй школе ў Кракаве. Тады ж была распрацавана першая эмблема, якая складалася з шчыта, чырвонай зоркі й году заснаваньня. У 1908 годзе быў пабудаваны першы клюбны стадыён імя Гэнрыка Ёрдана. 7 лютага 1910 году статутам асацыяцыі Галіцкай правінцыі клюб быў зацьверджаны, у адпаведнасьці з рэгістрацыйным нумарам 632. Гэтая дата лічыцца афіцыйнай датай стварэньня кракаўскай «Віслы». У 1911 годзе сінія зоркі на футболках былі заменены на адну белую на левым баку формы. 6 красавіка 1911 году адбыўся матч адкрыцьця стадыёна паміж «Віслай» і «Чорнымі» зь Львова, матч скончыўся перамогай гаспадароў (3:2). Пасьля паразы «Чорныя» пакінулі горад, не застаўшыся на ўрачыстасьцях у гонар адкрыцьця стадыёну.

У час Першай сусьветнай вайны многія гульцы «Віслы» ўступілі ў польскі легіён і ваявалі на першай сусьветнай вайне. У час вайны клюбная база згарэла, таму ў 1919 годзе клюб набыў зямлю для будаўніцтва новага стадыёну. Праз тры гады, 8 красавіка 1922 году прайшло адкрыцьцё новага стадыёну, які асьвяціў манах. У матчы адкрыцьця «Вісла» прайграла львоўскай «Погані» (2:4). 14 траўня 1922 году на гэтым стадыёне згуляла нацыянальная зборная Польшчы супраць зборнай Вугоршчыны (0:3). У гэтым матчы згулялі двое гульцоў «Віслы» гэта — Гэнрык Рэйман і Стэфан Сьліва.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць