Юры Тышкевіч (ваявода)

Юры Тышкевіч (? — 1576) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (15581566), ваявода берасьцейскі1566).

Юры Тышкевіч
Юры Тышкевіч
Юры Тышкевіч
POL COA Tyszkiewicz.svg
Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1518
Памёр 1576
Род Тышкевічы
Бацькі Васіль Тышкевіч
Аляксандра з Чартарыйскіх
Жонка Ганна з Катовічаў
Тэадора з Валовічаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Тэадор Фрыдэрык, Марцін, Пётар, Ян Яўстах, Аляксандар, Юры

Быў старостам ваўкавыскім1557). Граф на Лагойску і Бярдычаве.

БіяграфіяРэдагаваць

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Васіля, ваяводы смаленскага, і Аляксандры з Чартарыйскіх.

Быў гаспадарскім дваранінам, паслом у Крымскае ханства ў 1552 і Маскву ў 1554[1], займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.

Першы раз ажаніўся з Ганнай Катовіч, другі — з Тэадорай Валовіч. У першым шлюбе меў сыноў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Пятра, Яна Яўстаха, Аляксандра, Юрыя[2].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 682.
  2. ^ Tyszkiewiczowie(пол.) Праверана 8 ліпеня 2012 г.

ЛітаратураРэдагаваць