Юравічы (Менская вобласьць)

вёска ў Ігуменскім раёне Беларусі
(Перанакіравана з «Юравічы (Чэрвеньскі раён)»)

Ю́равічы[1] — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Лядзкага сельсавету.

Юравічы
лац. Juravičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Ігуменскі
Сельсавет: Лядзкі
Насельніцтва: 18 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1714
Паштовы індэкс: 223227
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°47′5″ пн. ш. 28°41′24″ у. д. / 53.78472° пн. ш. 28.69° у. д. / 53.78472; 28.69Каардынаты: 53°47′5″ пн. ш. 28°41′24″ у. д. / 53.78472° пн. ш. 28.69° у. д. / 53.78472; 28.69
Юравічы на мапе Беларусі ±
Юравічы
Юравічы
Юравічы
Юравічы
Юравічы
Юравічы

Гісторыя

рэдагаваць

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Падчас паўстаньня Каліноўскага 9 траўня 1863 году адбыўся жорсткі бой за некалькі вёрстаў ад вёскі.

"Камандуючы атрадам з 3 рот Вялікалуцкага палка і 50 казакоў маёр Грыгор'еў 10-га чысла гэтага траўня данёс, што 9-га чысла а 3-яй гадзіне апоўдні ён дагнаў за 5 вёрст ад вёскі Юравічы шайку Сьвентаржэцкага, дзе мяцежнікі зрабілі завалы з тоўстых сьсечаных дрэў, з-за якіх пры нападзе на іх біліся на сьмерць, кожны завал трэба было браць прыступам. Жорсткі бой працягваўся 2 гадзіны, пасьля якога мя­цежнікі (іх, паводле меркаваньня маёра Грыгор'ева, было да 400 чалавек) кінуліся бегчы у розныя бакі. Атрад гнаўся за імі больш за 2 вярсты. Надыход вечара прымусіў спыніць прасьлед", паведамляў у рапарце камандуючы царскімі войскамі ў Ігуменскім павеце падпалкоўнік Чурскі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Ўстаўной грамаце вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасьці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Хутарскога сельсавету[2], да 2013 году — у склад Калодзескага сельсавету[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 18 чалавек[4]