Юзэф Тэафіль Смалінскі

польскі маляр, калекцыянэр

Ю́зэф Тэафі́ль Смалі́нскі (па-польску: Józef Teofil Smoliński; 5 лютага 1865, Грубешаў — 9 ліпеня 1927, Варшава) — польскі маляр, мастацтвазнаўца, калекцыянэр.

Юзэф Тэафіль Смалінскі
Дата нараджэньня 5 лютага 1865(1865-02-05)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 ліпеня 1927(1927-07-09)[1] (62 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, калекцыянэр мастацтва, рэстаўратар
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Смалінскі (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Варшаўскую рысавальную школу(d) Войцеха Герсана, працягнуў навучаньне ў Пецярбургу.

З 1880-х рокаў жыў у Любліне. Сябра Камісіі гісторыі мастацтва Кракаўскай акадэміі ведаў(d).

Перад Першай сусьветнай вайной пераехаў у Варшаву. Быў дзейным сябрам Таварыства заахвочваньня прыгожых мастацтваў(d). У 1920—1922 — дырэктар Музэю рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладных мастацтваў.

У шлюбе з Соф’яй зь Межаеўскіх меў дачку.

Памёр у Варшаве, пахаваны на Павонзкаўскіх могілках.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Займаўся кансэрвацыяй і рэстаўрацыяй твораў старажытнага мастацтва.

У Любліне маляваў партрэты і рэлігійныя карціны, супрацоўнічаў зь мясцовым тэатрам. У 1899 року выпадкова адкрыў у Люблінскім замку насьценныя росьпісы капліцы Сьвятой Тройцы. Адкрыў і аднавіў насьценныя росьпісы касьцёлу брыгітак(d), фрэскі ў капліцы сьвятога Станіслава Косткі ў Люблінскай катэдры(d).

Вывучаў помнікі старажытнасьці ў Слуцкім Трайчанскім манастыры (1904). Аўтар рукапісу «Партрэты і помнікі старажытнасьці князёў Алелькавічаў у Слуцку», для якога зрабіў шэраг фатаздымкаў (архітэктурны ансамбль манастыра, жывапісныя партрэты князёў Алелькавічаў, пацір Юрыя Алелькавіча, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і малюнкаў (пячаткі князёў Слуцкіх, загалоўныя лісты рукапісных кніг і да т. п.). Рукапіс захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Польскай акадэміі навук.

У часе краязнаўчых падарожжаў стварыў дзясяткі малюнкаў архітэктурных помнікаў Любліншчыны, Варшавы, Беларусі і Летувы (сьпіхлеры, бажніцы, цэрквы, званіцы, сядзібы, корчмы, шынкі, брамы, крыжы, каплічкі і інш.).

У варшаўскай калекцыі Юзэфа Смалінскага захоўваліся лісты Евы Фялінскай, Марчэла Бачарэлі, матэрыялы да творчасьці Францішка Смуглевіча, фатаздымкі архітэктурных славутасьцяў і знакамітых палякаў.

Літаратура

рэдагаваць
  • Ціткоўскі І. А. Мастакі Случчыны. — Слуцк: 2006. — С. 27.
  • Maria Kałamajska-Saeed. Portrety i zabytki książąt Olelkowiczόw w Słucku. Inwentaryzacja Jόzefa Smolińskiego z 1904 r.. — Warszawa: 1996. — VII,96s.:rys. с. — (Polskie dziedzictwo kulturalne. Ser. B, Wspólne dziedzictwo).
  • Michał Domański. Józef Teofil Smoliński // Polski słownik biograficzny. — Warszawa-Kraków: 1999—2000 Т. XXXIX.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць