Тадэвуш Корзан
Тадэ́вуш Сільве́стар Ко́рзан (па-польску: Tadeusz Korzon; 28 кастрычніка 1839, Менск — 8 сакавіка 1918, Варшава) — польскі гісторык і публіцыст.
Тадэвуш Корзан | |
па-польску: Tadeusz Korzon | |
Дата нараджэньня | 9 лістапада 1839 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 сакавіка 1918 (78 гадоў) або 8 сакавіка 1918 (78 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, бібліятэкар |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Сябра ў | Акадэмія ведаў[d] і Варшаўскае навуковае таварыства[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Менску ў 1839 г. Навучаўся ў менскай гімназіі.
- 1855—1859 гг. вучыўся ў Маскоўскім унівэрсытэце на юрыдычным факультэце. Ужо тады зьвярнуў на сябе ўвагу, апублікаваўшы ў 1859 г. артыкул «Параўнаньне карных працэдураў: францускай і ангельскай». Меў прапановы застацца ў Маскве, ва ўнівэрсытэце, але адмовіўся і зьехаў у Коўна.
- 1859—1861 — выкладае гісторыю ў Ковенскай гімназіі.
- 1863 г. — бярэ ўдзел у паўстаньні. Быў высланы ў цэнтральную Расею.
- 1863—1867 гг. — жыве спачатку ва Ўфе, а пасьля ў Арэнбургу.
- 1867 г. — пераяжджае ў Пётркаў (Лодзкае ваяводзтва, Польшча).
- 1869 г. — зьяжджае ў Варшаву. Адразу набывае аўтарытэт, як сур’ёзны гісторык і востры публіцыст, друкуючыся ў розных польскіх выданьнях таго часу. Працягвае выкладаць.
- 1897 г. — пераходзіць на пасаду бібліятэкара ў бібліятэцы Замойскіх.
Тадэвуш Корзан — адзін з выбітнейшых гісторыкаў Польшчы канца ХІХ — пач. ХХ ст. Ён першы, хто ў сваіх працах зьвярнуў увагу і прааналізаваў адміністрацыйныя, эканамічныя, дэмаграфічныя ўмовы ў якіх разьвіваўся народ у мінулым.
Творы
рэдагаваць- Kurs historyi wieków średnich (Варшава, 1871),
- Nowe dzieje starożytnej Mezopotamii i Iranu (1872),
- Historycy pozytywiści i Poranek filozofii greckiej (Bibl. Warszawska),
- Ludzie prehistoryczni (Tygodn. Illustrow.),
- Historyja starożytna (Warszawa, 1876),
- Stan ekonomiczny Polski w latach 1782—1792 (Ateneum, 1877),
- O życiu umysłowym Grecyi (Tygodn. Illustrow.),
- Historyk wobec swego narodu i wobec ludzkości (1878)
- Wewnętrzne dzieje Polski za Stanisława Augusta, 1764—94, badania historyczne ze stanowiska ekonomicznego i administracyjnego (Kraków, tom I, 1882; tom II, 1883; tom III, 1884; tom IV, część 1., 1885; tom IV, część 2. i zamknięcie, 1886; wydanie drugie w 7 tomach z zamknięciem, Warszawa, 1897—1899),
- «Grunwald, ustęp z dziejów wojennych Polski» (Warszawa, 1910)
- «Dzieje wojen i wojskowości w Polsce» (Kraków 1912)
- «Kościuszko. Bibliografia z dokumentów wysnuta»(Kraków 1894)
- «Mój pamiętnik przedhistoryczny» (Kraków 1912).
Найважнейшая праца Корзана — «Унутраная гісторыя Польшчы пры Станіславе Аўгусьце» («Wewnętrzne dzieje Polski za Stanisława-Augusta, 1764—1794») (1882—1886). У ёй гісторык дэталёва прааналізаваў эканамічныя і статыстычныя фактары разьвіцьця Рэчы Паспалітай перад яе зьнікненьнем.
Успраміны пра Менск
рэдагавацьУ 1908 г. Тадэвуш Корзан апублікаваў невялікую брашуру «Mińsk w połowie XIX wieku : ze wspomnień osobistych» у якой апісаў свае дзіцячыя ўспаміны зь Менску.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- КОРЗАН Тадэвуш Сільвестр // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Віталь Макарэвіч. Тадэвуш Корзан і яго Мінск у сярэдзіне ХІХ ст. — частка 1, частка 2, частка 3 // ARCHE №3, 2010 г.