Юзаф Масальскі
(1800—1845) польскі пісьменьнік
Юзэф Масальскі (па-польску: Józef Massalski; 1800, в. Белічаны, Ігуменскі павет, цяпер Бярэзінскі раён — каля 1845) — польскі пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху.
Юзаф Масальскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1800[1][2][3][…] |
Памёр | каля 1845
|
Бацькі | Ануфры Масальскі[d][4] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | польская мова |
Жыцьцяпіс
рэдагаваць3 роду Масальскіх, брат Эдварда Масальскага. Кандыдат філязофіі. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію (1818). Служыў гувэрнэрам у Юльюша Славацкага ў Вільні. У 1823 годзе арыштаваны як чалец патаемнага студэнцкага таварыства філяматаў. За ўдзел у паўстаньні 1830—31 сасланы ў Сыбір.
Аўтар аповесьці «Яцак» (1823), зборніку «Паэзія» (Вільня, т. 1—2, 1827—28), у якіх адбілася беларуская тэматыка, папулярных баек, эпіграм, песень, у тым ліку «Далібог, скажу маме…», музыку да якой напісаў Станіслаў Манюшка (1842).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Józef Massalski // The LiederNet Archive (анг.) — 1995.
- ^ Józef Massalski // Répertoire International des Sources Musicales — 1952.
- ^ Józef Massalski // NUKAT — 2002.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 256.
Літаратура
рэдагаваць- Мальдзіс А. Масальскі // ЭГБ ў 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.