Эўрапейскі зьвяз эспэранта

Эўрапейскі зьвяз эспэранта (на эспэранта: Eŭropa Esperanto-Unio) яднае нацыянальныя асацыяцыі эспэранта дзяржаваў ЭЗ, ладзіць кожныя два рокі канґрэсы ў Марыборы. У ліпені–жніўні 2007 року на канґрэсе было 256 дэлеґатаў з 28 краінаў, у тым ліку два чальцы Эўрапарлямэнту: Малґажата Гандзьлік з Польшчы і Людміла Новак з Славеніі.

Прапанова сьцяга эспэранта для Эўразьвязу

У сьнежні 2009 року Эўрапейскі зьвяз эспэранта надрукаваў поўна-старонкавую аб’яву ў францускай ґазэце Le Monde, якая заклікала да ўжываньня эспэранта замест анґельскае[1].

У 2011 годзе Прэзыдэнтам Эўрапейскага зьвязу эспэранта быў Шон о Райн (Seán Ó Riain)[2].

Канґрэсы

рэдагаваць

Да 2012 року Канґрэс Эўрапейскага зьвязу эспэрантыстаў (KEEU) па-за Славеніяю зьбіраўся 11 разоў. Тэмаю канґрэсу 2012 року было «вывучэньне мовы ў ЭЗ».

Дата Горад Краіна Удзельнікі Краіны
10 2014-07-06/12 Рыека   Харватыя 146[3] 21[3]
9 2012-07-16/20 Ґолўэй   Ірляндыя 157 28 [4]
8 2008-05-28/06-02 Гэрцбэрґ-ам-Гарц   Нямеччына 400[5] 23
7 2007-07-28/08-04 Марыбор   Славенія 256 29
6 2004-08-25/29 Більбао   Гішпанія 284 24
5 2002 Вэрона   Італія
4 2000-04-27/05-01 Остэндэ   Бэльгія 400
3 1997 Штутгарт   Нямеччына
2 1995-06-02/06 Парыж   Францыя > 400
1 1992 Вэрона   Італія

На канґрэсе 2011 року, што праходзіў у Капэнгаґене, былі прынятыя наступныя разьвязкі:

1) 2012 рок быў абвешчаны «Рокам Тыбара Сэкеля» да 100-рочча з дня яго нараджэньня.


  Сэкель быў ня толькі бачным эспэрантыстам, але і вылучна пасьпяховым пісьменьнікам, што напісаў больш за 20 кніг. Траціна ягоных кніг была напісаная на эсперанта і перакладзеная на шматлікія мовы. Ён быў дасьледнікам, ґеоґрафам, архэоляґам, этноґрафам, журналістам, рэжысэрам, вядомым эспэрантыстам. Ён заснаваў ля дзясяці нацыянальных асацыяцыяў галоўным чынам у Азіі і Паўднёвай Амэрыцы.  

2) Была падтрыманая ініцыятыва грамадзянаў ЭЗ сьпяваць эўрапейскі гімн моваю эспэранта.

  1. ^ Europe marks 150th birthday of Esperanto creator December 15, 2009 г. Праверана 27 October 2014 г.
  2. ^ Seán talks the talk in seven languages October 21, 2011 г. Праверана 14 May 2013 г.
  3. ^ а б Zlatko Tišljar. LA DEKA KONGRESO DE EUxROPA ESPERANTO-UNIO  Праверана 2014-07-30 г.
  4. ^ GALIVO/GALWAY/GAILLIMH 2012
  5. ^ Kongreso komuna kun Germana Esperanto-Asocio

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць