Малгажата Гандзьлік

Малгажата Гандзьлік (па-польску: Małgorzata Maria Handzlik) (нар. 1 студзеня 1965, Бельска-Бяла) — эспэрантыстка, сябра эўрапейскага парлямэнту з 2004 году. Была выбрана ад партыі Platforma Obywatelska.

Малгажата Гандзьлік

Яна нарадзілася 1 студзеня 1965 у месцы Бельск-Белы (Bielsko-Biała), Польшча. У 1990 скончыла геаграфічны факультэт сылезійскага ўнівэрсітэту ў Катовіцэ. Дадаткова вывучала журналістыку (2002), эканоміку і кіраваньне кампаніямі (Кракаў, 2003), адміністрацыю, камэрцыйнае права (2004). Мае двух дачок: Дамініка і Моніка, 11 і 14 год.

Папярэдняя дзейнасьць

рэдагаваць

У юнацтве яна заснавала групу скаўтаў (юныя лісяняты), у якой за некалькі год былі выхаваны тысячы скаўтаў і скаўцкіх лідараў.

Працавала як прадпрымальнік і займаецца грамадзкімі справамі. Разам з мужам кіруюць некалькімі кампаніямі: Выдавецтва KLEKS, што выдае кнігі па-польску і на эспэранта, адукацыйны цэнтар для настаўнікаў, курсы замежных моў, штудыі для журналістаў і выдаўцоў. Аднак, найбольш вядомымі ў рэгіёне зьяўляюцца радыё BIELSKO у Бэскідах і радыё MEGA ў Сылезіі. На абодвух гэтых радыё ня толькі гучыць музыка, але яны накіраваны на сацыяльную дзейнасьць мясцовых жыхароў.

Праца ў Эўрапарлямэнце

рэдагаваць

Як шмат хто з новых сябраў Эўрапарлямэнту, яе праца там пачалася з вывучэньня прынцыпаў яго функцыяваньня. Зараз яна ўдзельнічае ў Камісіі па ўнутранаму рынку і абароне спажыўцоў. Гандзьлік таксама працуе ў Камісіі па культуры (якая займаецца ў тым ліку і мовамі) і ў Дэлегацыі па міжпарлямэнцкіх сувязях паміж ЭЗ і Mercosur (арганізацыя Аргентыны, Бразыліі, Парагвая і Ўругвая).

Яна зьяўляецца таксама сэкрэтаркай і скарбнікам польскай дэлегацыі ад EPP-ED (Эўрапейская народная партыя, найбуйнейшая група ў ЭП).

Эспэранта

рэдагаваць

Гандзьлік, як і яе муж Ежы і дачкі, ведае і ўжывае мову эспэранта прыблізна з 1985. Удзельнічаюць у кангрэсах, прапагандуе эспэранта сярод сябраў эўрапарлямэнту. Яна лічыць, што эспэранта можа дапамагчы ЭЗ зьніжэньнем коштаў і выдаткаў на перакладаньне. А таксама, павышэньнем дакладнасьці перакладаў і палягчэньню стасункаў паміж эўрапейцамі.

Яе дэвіз: Problemy są po to, aby je rozwiązywać. (Праблемы існуюць для таго, каб іх разьвязваць.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць