Эсэк’ель Лявэсі
Эсэк’е́ль Іва́н Лявэ́сі (па-гішпанску: Ezequiel Iván Lavezzi; нарадзіўся 3 траўня 1985 году, Вілья-Габэрнадор-Гальвэс, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, нападнік. Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Аргентыны. Пасьля зьяўленьня на Апэнінах шматлікія СМІ адразу ж далі яму мянушку «новы Марадона»[4][5].
Эсэк’ель Лявэсі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 траўня 1985[1][2][3][…] (39 гадоў) | |
Рост | 173 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2004 2004—2005 2004—2005 2005—2007 2007—2012 2012—2016 2016—2019 |
Эстудыянтэс Джэноа → Сан-Лярэнса (арэнда) Сан-Лярэнса Напалі Пары Сэн-Жэрмэн Хэбэй Чайна Форчун |
39 (17) 0 (0) 29 (9) 55 (16) 156 (38) 107 (22) 74 (35) |
Зборныя | ||
2007—2016 | Аргентына | 51 (9) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьУ 2003 годзе ва ўзросьце 17 гадоў Лявэсі перайшоў з каманды «Бока Хуніёрс» у склад сталічнага «Эстудыянтэсу», дзе за адзін сэзон забіў 17 галоў у 39 матчах. У 2004 годзе за мільён эўра Лявэсі набыў італьянскі клюб «Джэноа» й ён адразу ж быў аддадзены ў арэнду аргентынскаму клюбу «Сан-Лярэнса».
Пасьля сэзона ў Аргентыне ён вярнуўся ў «Джэноа», але з-за скандалу з дагаворнымі матчамі генуэзцаў адправілі ў Сэрыю C1, а Лявэсі быў прададзены ў «Сан-Лярэнса» за 1,2 мільёна эўра.
5 ліпеня 2007 году «Напалі», які вярнуўся ў Сэрыю A і шукаў ўзмацненьня для каманды, заключыў кантракт з Эсэк’елем на 5 гадоў. Трансфэр гульца каштаваў італьянскаму клюбу 6 мільёнаў эўра, а Лявэсі атрымаў у новай камандзе 7 нумар. У новай камандзе футбаліст адразу пачаў паказваць добрыя вынікі, у прыватнасьці, ён зрабіў хет-трык у браму «Пізы» ў матчы на Кубак Італіі. Свой першы гол у лізе ён правёў у браму «Ўдынэзэ» 2 верасьня 2007 году. Пасьля матчу, які скончыўся перамогай «Напалі» зь лікам 5:0, СМІ абвесьцілі аб нараджэньні новай «нэапалітанскай зоркі»[6]. 12 студзеня 2010 году Лявэсі падоўжыў кантракт з «Напалі» да 2015 году[7].
2 ліпеня 2012 году францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн» пацьвердзіў інфармацыю аб падпісаньні зь Лявэсі чатырохгадовага кантракту. Як паведамлялася, сума трансфэру склала да 30 мільёнаў эўра[8].
Міжнародная
рэдагавацьЗа зборную Аргентыны Эсэк’ель дэбютаваў 18 красавіка 2007 году ў матчы супраць зборнай Чылі.
Дасягненьні
рэдагаваць«Сан-Лярэнса»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2007(к)
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2012
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2013, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Францыі: 2015
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2013, 2014
Аргентына:
- Уладальнік залатога мэдаля Алімпійскіх гульняў: 2008
- Срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету: 2014
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Ezequiel Lavezzi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Ezequiel Lavezzi // FBref (мн.)
- ^ а б в EZEQUIEL IVAN LAVEZZI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Spotlight: King Ezequiel. Channel4
- ^ Livewire Lavezzi sparks Napoli into life, before the inevitable. The Guardian
- ^ Udinese 0-5 Napoli. Channel4
- ^ Лавесси продлил контракт с "Наполи" до 2015 года(недаступная спасылка). Сhampionat.ru
- ^ Lavezzi signs, Dani Alves & Moutinho could follow - how PSG are shaping up for a Champions League assault. Goal.com.