Сан-Лярэнса Буэнас-Айрэс

аргентынскі футбольны клюб

«Сан-Лярэнса дэ Альмагра» (па-гішпанску: San Lorenzo de Almagro) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. «Сан-Лярэнса» лічыцца адным з клюбаў вялікай пяцёркі аргентынскага футболу, куды, таксама, уваходзяць «Рывэр Плэйт», «Бока Хуніёрс», «Індэпэнд’ентэ» і «Расінг». Аднак гістарычным супернікам клюбу лічыцца клюб «Уракан». «Сан-Лярэнса» па-за межамі Аргентыны атрымаў дадатковую вядомасьць дзякуючы таму, што ў сакавіку 2013 году рымскім папам быў абраны заўзятар гэтага клюбу папа Францішак[1].

Сан-Лярэнса
Escudo del Club Atlético San Lorenzo de Almagro.svg
Поўная назва Club Atlético San Lorenzo de Almagro
Заснаваны 1 красавіка 1908
Горад Буэнас-Айрэс, Аргентына
Стадыён Нуэва Гасамэтра
Умяшчальнасьць: 47 964
Прэзыдэнт Арасьё Арэсэйгор[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2022 6 месца
sanlorenzo.com.ar(гішп.)
Estadio Pedro Bidegain.jpg

ГісторыяРэдагаваць

Каманда была заснавана 1 красавіка 1908 году. Назва адначасова адлюстроўвала павагу да Сьвятога Лаўрэнція і каталіцкага сьвятара Ляренса Маса, які дапамагаў новай камандзе праз прадастаўленьне ў выкарыстаньне пляцоўкі для гульняў. Пачынаючы з часоў стварэньня прафэсійнага футболу ў 1931 годзе, каманда ўваходзіць у пяцёрку найлепшых клюбаў Аргентыны, нароўні з «Рывэр Плэйтам», «Бока Хуніёрс», «Расінгам» і «Індэпэнд’ентэ».

У 1933 годзе клюб выйграў свой першы прафэсійны тытул. За каманду выступаў баск Ісыдра Лянгара. Наступны тытул быў атрыманы ў 1946 годзе, што перапыніла пераможную сэрыю «Рывэр Плэйт» у чэмпіянаце Аргентыны. У той жа год каманда адправілася ў турнэ па Гішпаніі і Партугаліі, дзе правяла сэрыю таварыскіх матчаў. Пасьля паразы ад мадрыдзкага «Рэалу», «Сан-Лярэнса» атрымаў перамогу ў сустрэчах з «Барсэлёнай», нацыянальнай зборнай Гішпаніі і Партугаліі. Гішпанскія журналісты назвалі «Сан-Лярэнса» «найлепшай камандай у сьвеце». Футбалісту Рэнэ Пантоні прапаноўвалі кантракт з «Барсэлёнай», аднак ён адмовіўся з прычыны нежаданьня пакідаць родную Аргентыну.

«Сан-Лярэнса» быў адным з галоўных фаварытаў першага розыгрышу Кубка Лібэртадорэс у 1960 годзе. Аднак каманда саступіла ў паўфінале ва ўпартай барацьбе пераможцу турніру ўругвайскаму клюбу «Пэньяроль».

ДасягненьніРэдагаваць

СкладРэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Факунда Альтамірана (ар. Банфільд) 1996
2   Аб Рафаэль Пэрэс 1990
3   ПА Карляс Санчэс 1986
4   Аб Алекс Ібакачэ (ар. Эвэртан) 1999
5   ПА Халіль Эліяс 1996
6   Аб Фэдэрыка Гатоні (капітан) 1999
7   Нап Эсэк’ель Сэруцьці 1992
8   ПА Гансалё Мароні (ар. Бока Хуніёрс) 1999
9   Нап Нікаляс Бляндзі 1990
10   Нап Наўэль Барыяс 1998
11   Нап Адам Барэйра 1996
13   Бр Аўгуста Батальля (ар. Рывэр Плэйт) 1996
14   ПА Франсіска Пэруццы 2001
15   Аб Дыега Калькатэра 2001
16   Бр Ляўтара Лёпэс 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17   Нап Марыяна Пэральта Баўэр 1998
18   Нап Андрэс Вомбэргар 1994
19   ПА Мануэль Інсаўральдэ 1999
20   ПА Агустын Мартэгані 2000
21   Нап Малькам Брайда 1997
22   Аб Гастон Кампі 1991
23   Аб Гастон Эрнандэс 1998
24   Аб Хэрэміяс Хамэс 2001
30   Аб Франсіска Флёрэс 2002
35   Аб Гансалё Люхан 2001
38   ПА Сыра Расанэ 2000
41   Нап Іван Легісамон 2002
46   Аб Тамас Сыльва 2003
47   Аб Агустын Гай 2004

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць