Сёдэрманлянд (лэн)

лэн Швэцыі

Сёдэрманляндлэн у Швэцыі, пераважна ў аднайменным ляндскапе, і часткова ў ляндскапах Нэрке й Уплянд. Мяжуе з лэнамі Стакгольм, Вэстманлянд, Эстэр’ётлянд, Эрэбру. Адміністрацыйны цэнтар — Нючэпінг.

Сёдэрманлянд
па-швэдзку: Södermanlands län
Södermanland vapen.svg
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Нючэпінг
Дата ўтварэньня 1634
Ляндсгёўдынг Лісэлёт Гагбэрг
Насельніцтва (2017)
290 711 (9-е месца)
Шчыльнасьць 48 чал./км²
Плошча 6 060 км² (17-е месца)
Шырата Паўночная 58°46’16
Даўгата Усходняя 16°52’10
Лэн Сёдэрманлянд на мапе Швэцыі
Сёдэрманлянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-D
Код аўтам. нумароў D
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

ГеаграфіяРэдагаваць

 
Камуны лэну Сёдэрманлянд

Сёдэрманлянд разьмешчаны на ўсходзе Швэцыі, на паўднёвы захад ад Стакгольму. Падзяляецца на 9 камунаў. Лэн мае выйсьце да Балтыйскага мора (на паўднёвым усходзе) і да двух буйных азёраў: Мэлярэн і Ельмарэн. Насельніцтва лэну складае 290 тыс. чал. (па стане на 30.09.2017).

Найбуйнейшыя гарадыРэдагаваць

Па стане на 2015 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Сёдэрманлянд зьяўляюцца Эскільстуна (67 359 чал.), Нючэпінг (32 224 чал.), Катрынэгольм (23 283 чал.), Стрэнгнэс (13 693 чал.), Уксэлёсунд (11 157 чал.).

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сёдэрманлянд (лэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў