Эрэбру
Эрэбру (па-швэдзку: Örebro) — горад у Швэцыі, прыкладна за 200 км на захад ад Стакгольму, у ляндскапе Нэрке, адміністрацыйны цэнтар лэну Эрэбру й аднайменнай камуны. Насельніцтва на 2015 год — 115 765 чалавек (шостае месца сярод найбуйнейшых гарадоў Швэцыі).
Эрэбру | |
швэдз. Örebro | |
Замак Эрэбру | |
Дата заснаваньня: | 1200 |
Краіна: | Швэцыя |
Лэн: | Эрэбру |
Плошча: | 42,96 км² |
Вышыня: | 34 м н. у. м. |
Насельніцтва (2015) | |
колькасьць: | 115 765 чал. |
шчыльнасьць: | 2694,72 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | 019 |
Паштовы індэкс: | 701 XX–703 XX |
Геаграфічныя каардынаты: | 59°16′0.934″ пн. ш. 15°11′47.479″ у. д. / 59.26692611° пн. ш. 15.19652194° у. д.Каардынаты: 59°16′0.934″ пн. ш. 15°11′47.479″ у. д. / 59.26692611° пн. ш. 15.19652194° у. д. |
Эрэбру | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
www.orebro.se |
Гісторыя
рэдагавацьУ XIII стагодзьдзі Эрэбру атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1260-х гадох, прыкладна на тым месцы дзе цяпер знаходзіцца замак Эрэбру, была пабудавана фартэцыя, якая ў XIV стагодзьдзі была перабудаваная ва ўмацаваны замак. У тым сама стагодзьдзі пры кляштары Панны Марыі ўжо была адчынена школа. У 1434 Энгельбрэкт Энгельбрэктсан вызваліў Эрэбру ад датчанаў. У XVI стагодзьдзі горад становіцца месцам правядзеньня шэрагу Рыксдагаў, а Карл IX перабудаваў замак у стылі рэнэсанс. Два рыксдагі адбыліся ў Эрэбру й у XIX стагодзьдзі, а 12 ліпеня 1812 тут быў падпісаны Эрэбрускі мір паміж Ангельшчынай і Расеяй, накіраваны супраць напалеонаўскай Францыі. У 1863 была пабудавана новая ратуша. У 1970-х гадох у Эрэбру быў адчынены філіял Упсальскага ўнівэрсытэту, які ў 1977 становіцца Вышэйшай школай, а з 1999 — унівэрсытэтам.
Славутасьці
рэдагаваць- Замак Эрэбру (XIII стагодзьдзе)
- Царква Санкт Нікалаічурка (Сьвятога Мікалая, XIII стагодзьдзе)
- Музэй пад адкрытым небам Вадчопінг (старыя будынкі з Эрэбру)
- Музэй лэну Эрэбру
- Ваданапорная вежа «Грыб» (па-швэдзку: Svampen)
- «Пятнаццаць мэтраў гісторыі» — пятнаццацімэтровая бронзавая і каменная лінія з гістарычнымі датамі, якая разьмешчана перад статуяй Карла XIV Югана, вышыня якой таксама 15 мэтраў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭрэбру — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў