Вэстра Ёталянд
Вэ́стра Ё́талянд (па-швэдзку: Västra Götalands län) — лэн, разьмешчаны на заходнім узьбярэжжы Швэцыі ўздоўж праліву Скагерак, пераважна ў ляндскапах Вэстэр’ётлянд, Богуслэн і Дальсьлянд, а невялічкія яго часткі — у Вэрмляндзе й Галяндзе. Мяжуе з лэнамі Вэрмлянд, Ёнчэпінг, Эрэбру, Эстэр’ётлянд і Галянд, а на паўночным захадзе — з Нарвэгіяй. Быў утвораны ў 1998 годзе шляхам аб’яднаньня лэнаў Скараборг, Эльфсборг, Гётэборг і Богус. Адміністрацыйны цэнтар — Гётэборг, другі паводле велічыні горад Швэцыі.
Вэстра Ёталянд | |
па-швэдзку: Västra Götalands län | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Гётэборг |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1998 |
Ляндсгёўдынг | Стэн Тольгфарс |
Насельніцтва (2023) | 1 767 016 (2-е месца) |
Шчыльнасьць | 70,4 чал./км² |
Плошча | 23 942 км² (5-е месца) |
Шырата | Паўночная 58°13’1 |
Даўгата | Усходняя 11°44’0 |
Лэн Вэстра Ёталянд на мапе Швэцыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-O |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьВэстра Ёталянд разьмешчаны на захадзе Швэцыі і падзяляецца на 49 камунаў — найбольшая колькасьць камунаў з усіх лэнаў Швэцыі. Насельніцтва складае 1 767 016 чал. (па стане на 31.12.2023). Лэн мае выйсьце да праліву Скагерак, а таксама да двух найбуйнейшых азёраў Швэцыі — Вэнэрну й Вэтэрну.
Найбуйнейшыя гарады
рэдагавацьПа стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Вэстра Ёталянд зьяўляюцца: Гётэборг (607 882 чал.), Бурос (74 042 чал.), Тральгэтан (50 502 чал.), Шэўдэ (39 580 чал.), Удэвала (35 916 чал.).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВэстра Ёталянд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў