Эпір (пэрыфэрыя)
Эпі́р (па-старажытнагрэцку: Ἤπειρος, па-грэцку: Ήπειρος) — пэрыфэрыя на паўночным захадзе Грэцыі, з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Яніна, гістарычная частка старажытнай Эляды, з рэкамі Ахерон і Какіт і ілірыйскім насельніцтвам. На поўначы ад Эпіру знаходзілася Ілірыя, на паўночным усходзе — Македонія, на ўсходзе — Фэсалія. На поўдні разьмяшчаліся вобласьці Амбракія, Амфілохія, Акарнанія, Этолія. Клімат Эпіру значна халаднейшы, за іншыя грэцкія правінцыі, не даваў магчымасьці займацца земляробствам у традыцыйных для грэкаў формах. Таму грэкі сяліліся тут толькі ў асобных калёніях з больш спрыяльным мікракліматам.
Эпір | |
па-старажытнагрэцку: Ἤπειρος | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Грэцыя |
Статус | пэрыфэрыя Грэцыі[d] |
Уваходзіць у | Epiros[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Яніна |
Кіраўнік | Аляксандрас Качрыманіс[d] |
Насельніцтва (2005) | 358 698 чал |
Шчыльнасьць | 39 чал./км² чал./км² |
Плошча | 9203 км² |
Месцазнаходжаньне Эпіру | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | GR-D |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Антычнасьць
рэдагавацьІснуе тэорыя, што менавіта Эпір быў прарадзімай грэцкіх плямёнаў, адкуль яны расьсяліліся па Балканскаму паўвостраву і астравам Эгейскага мора. Аднак у клясычнай Грэцыі эпіроты не лічыліся элінамі. На ўзьбярэжжы Эпіру было некалькі грэцкіх калёніяў. У цэнтры Эпіру ў Дадоне было вядома грэцкае сьвяцілішча, аракул Зэўсу. У V стагодзьдзі да н. э. на тэрыторыі Эпіру ўзьнікла царства, заснавальнікам якога быў Адмэт. Ён лічыў сябе нашчадкам цара Неапталему — сына легендарнага Ахіла (іншае імя Неапталема — Пір). Адмэт заснаваў знакаміты род Пірыдаў, якія кіравалі Эпірам аж да 231 да н. э. Найбольш знакамітым зь Пірыдаў быў Пір, які да канца IV — пачатку III стагодзьдзя да н. э. аб’яднаў малосаў у адзіную дзяржаву. Да роду Пірыдаў належала і Алімпіяда, маці Аляксандра Македонскага. У 168 да н. э. Эпір стаў рымскай правінцыяй, а падчас кіраваньня імпэратару Аўгуста Эпір увайшоў у склад рымскай правінцыі Ахая. У III стагодзьдзьдзі быў падзелены на дзьве правінцыі — Стары Эпір і Новы Эпір. З IV стагодзьдзя ў складзе Ўсходняй Рымскай імпэрыі, затым Бізантыі (фемы Эпір і Нікопаліс).
Эпірскае царства
рэдагавацьУ XIII стагодзьдзі пасьля заваяваньня Канстантыноплю ў 1204 годзе падчас чацьвёртага крыжовага паходу Міхаіл I Анёл (кіраваў да 1215 году) аб’яднаў фэмы Эпір і Нікопаль пад сваёй уладаў, утварыўшы Эпірскае царства, якое стала нароўні з Нікейскай і Трапэзундскай імпэрыямі адным з трох грэцкіх дзяржаўных утварэньняў на тэрыторыі былой Бізантыйскай імпэрыі. Тэрыторыя царства першапачаткова займала Эпір, Альбанію і востраў Керкіру, з гарадамі Аўлон, Дырахій, Наўпакт, Охрыд, Іааніна. Сталіцай царства стала Арта. У 1271 годзе каталікамі было створана Каралеўства Альбанія.
Эпір пасьля сэрбскага заваяваньня
рэдагавацьУ 1348 годзе Эпір заваяваны сэрбскім каралём Стэфанам Душанам, у 1432 быў заваяваны туркамі-асманамі, у 1447 вызваліўся ад апошніх; з 1466 — ізноў пад турэцкай уладай дзе існаваў як пашалык Яніна, з 1868 году як віляет Яніна; з 1881 году паўднёва-ўсходняя частка Эпіру складала грэцкую намархію Арта, астатні Эпір — частка Альбаніі. Падчас Першай сусьветнай вайны была абвешчана Аўтаномная Рэспубліка Паўночны Эпір, але неўзабаве была ліквідавана.
Насельніцтва
рэдагавацьЗначную частку насельніцтва Эпіру ў Сярэднявеччы складалі альбанцы, якія імігравалі з поўначы (асабліва арнаўты, большая частка якіх пазьней была элінізавана), а таксама цыгане. У наш час рэгіён зьяўляецца транзытным для шматлікіх сучасных нелегальных мігрантаў з Альбаніі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Левек П. Эллинистический мир. — М., 1989 «Наука», Главная редакция восточной литературы.
- Васильев А. А. История Византийской империи / Пер. с англ. А. Г. Грушевой. — СПб.: Алетейя, 2000. — 1800 экз. — ISBN 978-5-403-01726-8
- Вершинин Л. Р. Государство молоссов и территориальная консолидация античного Эпира // ВДИ. 1987. № 1;
- Казаров С. С. Царь Пирр: опыт сакрализации власти
- Казаров С. С. Царь Пирр и Эпирское государство в эллинистическом мире. — Ростов-на-Дону: Изд-во РГПУ, 2004. — 288 с.
- Казаров С. С. Ещё раз о «Пирровой победе» // ВИ. 2003. 8.
- Казаров С. С. Последняя кампания царя Пирра в Италии // АМА. 2002. 11.