Эляда (па-грэцку: Ελλάς) — саманазва грэкамі сваёй краіны.

Слова Грэцыя мае лацінскае паходжаньне і на грэцкай мове не выкарыстоўваецца. Першапачаткова назва гораду і вобласьці ў паўднёвай ФэсалііФтыатыдзе, паступова распаўсюдзілася на ўсю Грэцыю. З прыняцьцем тэрміну элін агульным для пазначэньня ўсіх грэкаў, Эляда стала зборным імем для ўсёй мацерыковай Грэцыі, а потым і ўсёй Грэцыі, уключаючы архіпелягі, астравы і вобласьці ў Малой Азіі (у супрацьлегласьць гістарычнай Вялікай Грэцыі, разьмешчанай у Паўднёвай Італіі)

У цяперашні час у Грэцыі слова Эляда (па-грэцку: Ελλάδα) зьяўляецца афіцыйнай саманазвай, а словы Грэк або Грэцыя (лат.-Greco, Greek, Greece) не прызнаюцца насельніцтвам і ўжываюцца толькі ў зносінах з замежнікамі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць