Акарнанія
гістарычная вобласьць Грэцыі
Акарнанія (па-грэцку: Ακαρνανία) — гістарычная вобласьць на заходнім узьбярэжжы цэнтральнай часткі Грэцыі, у наш час ном Грэцыі. Абмяжоўвалася з поўначы Амбракійскай затокай, з поўдня — Калідонскай затокай, на ўсходзе, па рацэ Ахелояс межавала з Этоліяй.
У моры, каля Акарнаніі разьмешчаны востраў Ітака, радзіма Адысэя, і мноства іншых астравоў. Жыхары Акарнаніі займаліся галоўным чынам земляробствам, вобласьць не адыгрывала значнай ролі ў грэцкай гісторыі. Нягледзячы на прыморскае разьмяшчэньне жыхары вобласьці, у адрозьненьне ад іншых грэкаў, не захапляліся мараплаўствам. Паводле Апалядору, гарады ў Акарнаніі заснавалі Амфатэр і Акарнан, сыны Алькмеёну, навербаваўшы перасяленцаў у Эпіры.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАкарнанія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў