Электрычны патэнцыял
Электры́чны патэнцыя́л — скалярная велічыня, якая зьяўляецца энэргетычнай характарыстыкай электрычнага поля ў дадзеным пункце прасторы.
Электрычны патэнцыял вызначаецца як стасунак патэнцыйнай энэргіі электрычнага зараду да велічыні гэтага зараду:
Адзінкай вымярэньня электрычнага патэнцыялу зьяўляецца Вольт (В).
Сувязь патэнцыялу з напругай
рэдагавацьКаб перамясьціць зарад q на адлегласьць dx (уздоўж восі x) трэба, пераадольваючы электрычнае поле, выканаць работу
З другога боку, гэтая работа роўная зьмяненьню патэнцыйнай энэргіі зараду, якую можна выразіць праз патэнцыял:
Адсюль
Робячы аналягічныя высновы для восяў y і z, атрымаем:
або
Напруга, такім чынам, вызначаецца градыентам патэнцыялу. Праекцыя вэктару напругі ў дадзеным кірунку колькасна роўная хуткасьці зьмяненьня патэнцыялу ў гэтым кірунку. Кірунак вэктару напругі адпавядае кірунку найхутчэйшага зьніжэньня патэнцыялу.