Джэймз Кларк Максўэл
Джэймз Кларк Ма́ксўэл (па-ангельску: James Clerk Maxwell; 13 чэрвеня 1831, Эдынбург — 5 лістапада 1879, Кембрыдж) — брытанскі фізык, аўтар клясычнай электрамагнітнай тэорыі. Ягоным найбольшым дасягненьнем ёсьць тое, што ён здолеў сфармуляваць клясычную тэорыю электрамагнітнага выпраменьваньня, упершыню аб’яднаўшы электрычнасьць, магнэтызм і сьвятло як розныя праявы адной і той жа зьявы. Раўнаньні Максўэла для электрамагнетызму былі названыя другой вялікай уніфікацыяй у галіне фізыцы[8] пасьля першай, рэалізаванай Ісакам Ньютанам.
Джэймз Кларк Максўэл | |
James Clerk Maxwell | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 13 чэрвеня 1831[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 лістапада 1879[1][2][3][…] (48 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | Рак страўніка |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Эдынбурскі ўнівэрсытэт Кембрыдзкі ўнівэрсытэт |
Занятак | фізык, матэматык, інжынэр, вынаходнік, фатограф, прафэсар унівэрсытэту, фізык-тэарэтык, настаўнік, thermodynamicist |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | |
Навуковы кіраўнік | Ўільям Гопкінз[d][5] |
Вучні | Артур Шустэр[d], Джон Эмбраўз Флемінг[d], Джон Гэнры Пойнтынг[d] і Рычард Глэйзбрук[d] |
Бацька | John Clerk-Maxwell of Middlebie[d][6][7] |
Маці | Frances Cay[d][6][7] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Дзякуючы публікацыі «Дынамічнай тэорыі электрамагнітнага поля» ў 1865 годзе Максўэл прадэманстраваў, што электрычныя і магнітныя палі рухаюцца праз космас, як хвалі, якія рухаюцца з хуткасьцю сьвятла[9]. Ён выказаў здагадку, што сьвятло зьяўляецца хваляваньнем у тым самым асяродзьдзі, якая зьяўляецца чыньнікам электрычных і магнітных зьяваў[10]. Аб’яднаньне сьветлавых і электрычных зьяваў прывяло да стварэньня здагадкі аб існаваньня радыёхваляў. Максўэл таксама лічыцца заснавальнікам сучаснае электратэхнічнае сфэры. Ён распрацаваў разьмеркаваньне Максўэла—Больцмана, то бок статыстычны сродак апісаньня аспэктаў кінэтычнае тэорыі газаў. Ён таксама вядомы тым, што прадставіў першую каляровую фатаграфію ў 1861 годзе і сваёй фундамэнтальнай працай па аналізе калянасьці фэрмаў, якія часьцяком выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве мастоў.
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся ў Эдынбургу ў шатляндзкай дваранскай сям’і. Вучыўся ў Эдынбурскай акадэміі, Эдынбурскім унівэрсытэце (1847—1850), Кембрыдзкім унівэрсытэце (1850—1854). Пасьля працаваў у Трыніці-каледжы, Абэрдынскім унівэрсытэце, Лёнданскім унівэрсытэце, арганізаваў і ўзначаліў Кавэндышаўскую лябараторыю.
Навуковыя дасягненьніРэдагаваць
Джэймз Кларк Максўэл распрацаваў клясычную электрамагнітную тэорыю, якая дазволіла апісаць усе электрычныя і магнітныя зьявы з дапамогай чатырох раўнаньняў, якія носяць назву раўнаньняў Максўэла. З гэтае тэорыі вынікала, што паміж электрычнымі і магнітнымі зьявамі маецца непарыўная сувязь. Пераменнае электрычнае поле непазьбежна спараджае пераменнае магнітнае поле, і наадварот. З гэтага факту вынікала існаваньне электрамагнітных хваляў, якія павінны распаўсюджвацца з хуткасьцю сьвятла. Максўэл паказаў, што сьвятло па сваёй прыродзе ёсьць электрамагнітнай хваляй. Сярод іншых дасягненьняў Максўэла, у прыватнасьці, у галіне малекулярна-кінэтычнай тэорыі газаў, ёсьць адшуканьне закону разьмеркаваньня малекулаў ідэальнага газу па хуткасьцях — разьмеркаваньне Максўэла.
Асноўныя працыРэдагаваць
- On the Description of Oval Curves, and those having a plurality of Foci. Proceedings of the Royal Society of Edinburgh, Vol. ii. 1846.
- Illustrations of the Dynamical Theory of Gases. 1860.
- On Physical Lines of Force. 1861.
- A Dynamical Theory of the Electromagnetic Field. 1865.
- On Governors. Proceedings of the Royal Society, Vol. 16 (1867—1868) pp. 270–283.
- Theory of Heat. 1871.
- On the Focal Lines of a Refracted Pencil. Proceedings of the London Mathematical Society s1-4(1):337-343, 1871.
- A Treatise on Electricity and Magnetism. Clarendon Press, Oxford. 1873.
- Molecules. Nature, September, 1873.
- On Hamilton’s Characteristic Function for a Narrow Beam of Light. Proceedings of the London Mathematical Society s1-6(1):182-190, 1874.
- Matter and Motion, 1876.
- On the Results of Bernoulli’s Theory of Gases as Applied to their Internal Friction, their Diffusion, and their Conductivity for Heat.
- «Ether», Encyclopaedia Britannica, Ninth Edition (1875-89).
- An Elementary Treatise on Electricity Clarendon Press, Oxford. 1881, 1888.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в различные авторы Энциклопедический словарь (рас.) / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1907.
- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
- ^ а б James Clerk Maxwell // Luminous-Lint (анг.) — 2005.
- ^ а б Максвелл Джеймс Клерк // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
- ^ а б Lundy D. R. James Clerk-Maxwell of Middlebie // The Peerage (анг.)
- ^ а б Kindred Britain
- ^ Nahin, P.J. (1992). «Maxwell's grand unification». IEEE Spectrum. 29 (3). — С. 45. DOI:10.1109/6.123329.
- ^ Wolfram, Stephen (2002). «A New Kind of Science». Wolfram Media, Inc. — С. 1045. — ISBN 1-57955-008-8.
- ^ Maxwell, James Clerk (1865). «A dynamical theory of the electromagnetic field». Philosophical Transactions of the Royal Society of London. 155. — С. 459—512. — DOI:10.1098/rstl.1865.0008.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Джэймз Кларк Максўэл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Фундацыя імя Джэймза Кларка Максўэла(анг.).
- Працы Джэймза Кларка Максўэла. Праект Gutenberg(анг.).
- Працы Джэймза Кларка Максўэла і пра яго. Internet Archive(анг.).
- Працы Працы Джэймза Кларка Максўэла. LibriVox(анг.).
- Максўэл. BBC Radio 4(анг.).