Эдўард VII

Кароль Ангельшчыны

Эдўард VII (анг. Edward VII; 1841, Лёндан — 1910, там сама) — кароль Вялікабрытаніі і Ірляндыі, імпэратар Індыі з 22 студзеня 1901, аўстрыйскі фэльдмаршал (1 траўня 1904), першы з Саксэн-Кобург-Гоцкай (заразь Віндзарскай) дынастыі.

Эдўард VII
Кароль
Каранацыйны партрэт (Люк Філдэс(en), 1901 г.)
 8-ы кароль Вялікабрытаніі і Ірляндыі
22 студзеня 1901 — 6 траўня 1910
Каранацыя 9 жніўня 1902
Папярэднік Вікторыя
Наступнік Георг V
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Альбэрт-Эдўард Саксэн-Кобург-Гоцкі
Нарадзіўся 9 лістапада 1841, Лёндан, Ангельшчына
Памёр 6 траўня 1910, Лёндан, Ангельшчына
Пахаваны 20 траўня 1910, Ўіндзар, графства Бэркшыр, Ангельшчына
Нашчадкі 3 сыны: Альбэрт-Віктар(en) (1864—1892), Георг V (1865—1936), Аляксандар-Джон (1871); 3 дачкі: Луіза(en) (1867—1931), Вікторыя(en) (1868—1935), Мод Ўэльская (1869—1938)
Каралеўскі дом Саксэн-Кобург-Гоцкі
Дынастыя Саксэн-Кобург-Гоцкая
Жонка Аляксандра Дацкая (з 1863 г.)
Бацька Альбэрт Саксэн-Кобург-Гоцкі(en)
Маці Вікторыя
Узнагароды
Подпіс

Старэйшы сын каралевы Вікторыі і прынца-кансорта Альбэрта Саксэн-Кобург-Гоцкага, быў зьвязаны з манаршымі дамамі ўсяе Эўропы. Да свайго ўкаранаваньня ён зьяўляўся спадкаемцам трону і насіў тытул прынца Ўэйлзкага долей, ніж хто-кольвяк зь яго папярэднікаў. Пад час доўгага праўленьня яго маці, ён быў амаль адсунуты ад палітычнае ўлады, і ўвасабляў некіроўную эліту Брытаніі. Шмат падарожнічаў як па самой Вялікабрытаніі, так і за яе межамі для выкананьня цырыманіяльных абавязкаў. Ягоныя туры па Паўночнай Амэрыцы ў 1860 годзе і па Брытанская Індыі ў 1875 годзе сталіся папулярнымі і пасьпяховымі, але праз пагалоскі аб ім, як аб зацятым плэйбоі ён сапсаваў адносіны з маці. Як кароль, адыграў значную ролю ў мадэрнізацыі брытанскага флёту і рэарганізацыі войска пасьля Другой англа-бурскай вайны. Садзейнічаў добрым стасункам паміж Вялікабрытаніяй і іншымі краінамі, у прыватнасьці, Францыяй, атрымаўшы мянушку «Міратворац», але стаўляньне да пляменьніка, кайзэра Вільгельма II, было значна больш нацягнутым.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Дзяцінства і маладосьць

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 10:48 раніцы 9-га лістапада 1841 году ў Бэкінгэмскім палацы (Лёндан). Быў старэйшым сынам і другім дзіцём брытанскай каралевы Вікторыі і яе мужа (і стрыечнага брата) прынца Альбэрта Саксэн-Кобург-Гоцкага. Быў ахрышчаны як Альбэрт-Эдўард у капліцы Сьвятога Георгія (Ўіндзар) 25 студзеня 1842 году. Імя атрымаў у гонар бацькі Альбэрта і дзядулі па кудзелі (матчынай лініі) Эдуарда-Аўгуста, герцага Кенцкага. Быў вядомы як Бэрці ў сям’і на працягу ўсяго жыцьця. Бацькі вызначылі для сына некалькі рэпэтытараў адмыслова для падрыхтоўкі на канстытуцыйнага манарха. У хатнім навучаньні адставаў ад старэйшай сястры Вікторыі (1840—1901) і насуперак стараньню не апраўдаў спадзёваў бацькоў. Аднак канцлер скарбу Бэнджамін Дызраэлі (1852, 1858—1859) адзначыў яго таварыскасьць, тактоўнасьць і міласьць. У кастрычніку 1959 г. паступіў у Оксфардзкі ўнівэрсытэт (каледж храма Хрыста(en)), дзе паказаў дастаткова здавальняльныя вынікі. У 1861 г. перайшоў у Кембрыдзкі ўнівэрсытэт (каледж сьвятой Тройцы(en)), дзе пасьпяхова вывучаў гісторыю.

У 1860 г. наведаў Канаду са статутнымі мерапрыемствамі ў якасьці спадкаемцы брытанскага трону. У ЗША сустрэўся з прэзыдэнтам Джэймзам Б’юкэнэнам (1857—1861), які ў 1853—1856 гг. быў прадстаўніком ЗША ў Брытаніі. Таксама наведаў магілу Джоржа Вашынгтона. Ягонымі суразмоўцамі сталіся пісьменьнікі Генры Лонгфэлоў, Р. У. Эмэрсан, А. У. Холмс. Тур стаўся выдатным як з дыпляматычнага, так і з асабістага пляна для характара маладога прынца. Атрымаў чын палкоўніка 9 лістапада 1858 г., але маці забараніла сыну пайсьці на вайсковую службу. Улетку 1861 г. на манэўрах ў ірляндзкім графстве Кілдэр афіцэры Грэнадэрскай гвардыі зладзілі 3 начныя сустрэчы Эдўарда зь мясцовай акторкай Нэлі Кліфдэн, за што Эдўард атрымаў вымову ад хворага бацькі пры канцы лістапада ў Кембрыджы.

У верасьні 1861 г. быў накіраваны ў Нямеччыну з нагоды назіраньня за вайсковымі манэўрамі дзеля знаёмства з дацкай прынцэсай Аляксандрай, якая здолела выклікаць прыязнасьць Эдўарда. 14 сьнежня бацька Эдўарда памёр ад хваробы, што маці паставіла ў віну сыну. 10 сакавіка 1863 г. ва ўзросьце 21 году абвянчаўся з 18-гадовай дацкай прынцэсай Аляксандрай у капліцы Св. Георгія (Ўіндзар). У 1864 г. сустрэўся з італьянскім сэнатарам Джузэпэ Гарыбальдзі (1861—1882), чым выклікаў абурэньнем маці. Узімку 1871 г. на поўначы Ёркшыра перахварэў на брушны тыф. 1 траўня 1872 г. у Крышталёвым палацы (Лёндан) яго выздараўленьне адзначылі канцэртам «Табе, Божа»(en) паводле кампазытара Артура Салівана(en).

У кастрычніку 1875 г. адплыў з 8-месячным візытам у Брытанскую Індыю. У лісьце ад 30 лістапада 1875 г. былому міністру замежных справаў Брытаніі Грэнвілу Левэсану-Гаэўру(en) (1851—1852, 1870—1874) пісаў: «Калі ў чалавека чорны твар ці рэлігія, што адрозьніваецца ад нашае ўласнай, то гэта не падстава, каб ён разглядаўся як скаціна». Пры канцы візыту Парлямэнт Вялікабрытаніі надаў яго маці тытул імпэратрыцы Індыі.

У 1880-я гг. наведваў у Парыжы (Францыя) бардэль «Лё-Шабанэ», што адчыніўся ў 1878 г. побач з Люўрам. У Ангельшчыне меў некалькі каханак па-за шлюбам. 14 студзеня 1892 г. старэйшы сын Альбэрт-Віктар памёр у 28-гадовым узросьце амаль адразу пасьля заручынаў. 4 красавіка 1900 г. перанёс замах пад час паездкі ў Данію, які быў пратэстам супроць англа-бурскай вайны. Пятнадцацігадовы бэльгійскі падданы Жан-Батыст Сіпіда быў апраўданы бэльгійскім судом праз сваю няпоўнагадовасьць.

У сувязі з захапленьнем кулінарнымі прысмакамі абхват таліі напярэдадні каранацыі склаў 122 см.

На стальцы

рэдагаваць

22 студзеня 1901 году памерла каралева Вікторыя. Афіцыйная каранацыя была заплянавана на 26 чэрвеня, але за 2 дні да гэтага прынцу быў пастаўляны дыягназ апэндыцыту. На той час гэта не была дробязь, але апэрацыя прайшла пасьпяхова і прынц Альбэрт-Эдўард быў каранаваны 9 жніўня 1902 году як кароль Вялікабрытаніі, кароль дамініёнаў і Імпэратар Індыі Эдуард VII і яго папулярнасьць была невярагоднай, магчыма, найбольшай з часоў Эльжбеты Вялікай, што ў ва многім было вынікам шчодрасьці караля, бо фінансы знаходзіліся ў выдатным стане праз умелае імі кіраваньне, што ў сваю чаргу было зьвязана з адсутнасьцю ў караля антысеметызму. Эдуард адрамантаваў каралеўскія палацы, аднавіў традыцыйны цырыманіял, прыкладам, адкрыцьцё Парламянту, і сканцэнтраваў сваю ўвагу на замежных справах і справах развою вайсковый моцы Імпэрыі.Былі зьдейсьняны некалькі важкіх замежных візытаў, прыкладам, у Францыю і ў Рым, дзе ён сустракаўся з Папам. Эдуарда называлі «Дзядзячкам Эўропы» празь яго крэўныя сувязі з замежнымі манархамі, і гэта было на руку Брытаніі. Расея, Гішпанія, Швэцыя, Румынія, Грэцыя, Нарвэгія, Данія, Баўгарыя, Партугалія, Бэльгія — вось сьпіс яго сваяцтва. Адзіным выключэньнем, дзе добрыя адносіны ня складваліся была асоба яго пляменьніка Вільгельма ІІ і Нямеччыны. Эдуард стаў першым каралём Брытаніі, хто наведаў з афіцыйным візытам Расею і Швэцыю. Ва ўнутраннай палітыцы, прыкладам ірляндзкім пытаньні ці пашырэньні правоў жанчынаў, ён хутчэй прытрымліваўся асьцярожных і кансэрватыўных поглядаў. Эдуард быў зацятым курцом, што справакавала на прыканцы жыцьця хранічны бранхіт і праблемы з сэрцам. Памёр ён амаль апоўдні, астатнімі яго словамі былі: «Так, я чуў пра гэта, я вельмі рады». Тычыліся яны перамогі на скачках яго ўлюбёнай кабылы. Разьвітацца з каралём прыйшлі боляй за 400 000 чалавек. Пахаваньне, што адбылося 20 траўня 1910 году сабрала ўвесь Вышэйшы сьвет тагачаснай арыстакратычнай Эўропы. Сабрала ў астатні раз.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Эдўард VIIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Edward VII (нід.)
  2. ^ а б в г Edward VII // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б в г Lundy D. R. Edward VII Saxe-Coburg and Gotha, King of the United Kingdom // The Peerage (анг.)
  4. ^ а б Edward VII // RKDartists (нід.)
  5. ^ а б http://www.globalsecurity.org/military/world/europe/uk-saxe-coburg-gotha.htm
  6. ^ а б http://24carat.co.uk/edwardviibio.html
  7. ^ а б https://web.archive.org/web/20080210110244/http://www.stgeorges-windsor.org/history/hist_burials_date.asp