Апэндыцыт
запаленьне апэндыксу
Апэндыцы́т (кабылянец[3]; лац. appendicitis[4]) — запаленьне чэрвепадобнага адростка сьляпой кішкі (апэндыкса). Адно з найбольш частых, якія патрабуюць хірургічнага лекаваньня, захворваньняў чэраўнай паражніны.
Апэндыцыт | |
Спэцыяльнасьць | агульная хірургія |
---|---|
Сымптомы | рвота, анарэксія, боль у жываце, млоснасьць |
Фактары рызыкі | курэньне[d][1] |
Лекі | мэрапэнэм[d][2] |
Апэндыцыт у Вікісховішчы |
Чыньнікі
рэдагавацьДа разьвіцьця апэндыцыту вядзе зьменлівы расклад харчаваньня, заражэньні, парушэньні кровазабесьпячэньня чэрвепадобнага адростка, запаленьне кішачніка, глісная хвароба[5].
Праявы
рэдагавацьНядужасьць выяўляецца праз боль у верхняй палове жывата з наступным перамяшчэньнем управа і ўніз, пачуцьцё цяжару, млоснасьць, павышэньне тэмпэратуры, ваніты, аднаразовае вадкае спаражненьне і зьнікненьне апэтыту. Боль у правым падрабрыньні аддае ў сьпіну і задні праход[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ (нявызначаны загаловак) — PMID:27964827
- ^ NDF-RT (анг.)
- ^ Барыс Пракопчык. Вяртаньне забытых словаў // Зьвязда : газэта. — 15 лістапада 2011. — № 217 (27081). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.119
- ^ Вольга Кулінковіч. Жывот баліць? Апэндыцыт // Краіна здароўя. — 19 кастрычніка 2010. — № 55 (224). — С. 5.
- ^ Востры апэндыцыт пагражае гібельлю // Краіна здароўя. — 5 верасьня 2009. — № 33 (147). — С. 7.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |