Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Латыская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (коратка ЛССР, або Латыская ССР)[a]саюзная рэспубліка на паўночным-захадзе СССР, на беразе Балтыйскага мора і Рыскае затокі. Плошча ЛССР 63,7 тыс. км2.

Саюзная рэспубліка ў складзе СССР
Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
лац. Łatvijskaja Savieckaja Sacyjalistyčnaja Respublika
па-латыску: Latvijas Padomju Sociālistiskā Republika
Сьцяг Герб
Дэвіз Visu zemju proletārieši, savienojieties!
Гімн Гімн Латвійскай ССР
5 жніўня 1940 — 4 траўня 1990
Кароткая назва Латвійская ССР · ЛССР
Сталіца Рыга
Афіцыйная мова латыская мова і расейская мова
Форма ўраду савецкая рэспубліка і аднапартыйная сыстэма[d]
Насельніцтва
  • 2 666 567 чал. (1989)
Валюта савецкі рубель
Альфрэд Рубікс[d]
Папярэднік:
Латвія
Наступнік:
Латвія

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва па стане на 1985 год — 2 604 000 чал., зь іх мяшчан 71 %. Латышоў у ЛССР было 1 344 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі расейцы, беларусы, ўкраінцы, палякі і інш.

Земскі падзел

рэдагаваць

Латыская ССР ня мела абласьцёў, бо была невялікая па памеры. Яна дзялілася на 26 раёнаў. ЛССР мела 56 местаў, 37 пасёлкаў гарадзкога тыпу.

Сталіца Латыскае ССР — Рыга.

Латыская ССР мела раўнінную паверхню, на захадзе і ўсходзе — халмы. Надвор'е прыморскае на захадзе і паступова на ўсход станавілася зямным[b]. Сярэдняя цеплыня лютага — ад —2 да —7 Ц, ліпеня 16—18 Ц. Ападкаў да 500—800 мм у год.

Асноўная ракі — Дзьвіна. Яна суднаходнае. Іншыя рэкі — Вэнта і інш.

Мелася мноства азёраў.

Землі балотныя, дзярновыя, пясок і гліна.

Лясы займалі больш за 33 % зямлі ЛССР. Запаведнікі: Грыні, Марыцсала, Сьлітэрэ, народны сад "Гаўя".

Аснова мінулага ЛССР скаладюць запісы "рускіх летапісаў" і пазьнейшых "нямецкіх паэтычных твораў".

У 12—13 ст.ст. складвалася латыская народнасьць. З 13 ст. на землях ЛССР пачалі стварацца гарады рускіх і каталіцкіх манахаў. Рускія былі найбольш уплывовымі. Былі воласьці: Кокнэсэ, Эрсіка і Талава. Першыя дзьве плацілі даніну Полацку. У 13 ст. насельнікі ЛССР паўсталі для барацьбы з Полацкам і ў саюзе з каталікамі змаглі вызваліцца ад улады суседзяў. З 13 па 16 ст.ст. землі ЛССР стала часткаю Лівоніі. Улада крыжакоў была да сярэдзіны 16 ст. Пад час Інфлянскае вайны землі Лівоніі падзялілі Рэч Паспалітая, Данія і Швэцыя. Рэч Паспалітая далучыла землі ЛССР. Пасьля Паўночнае вайны места Рыга і паўночныя землі ЛССР былі далучаныя да Швэцыі. Пасьля другое Паўночнае вайны 1700—1721 гадоў землі Латыскае ССР, што былі пад швэдзкім панаваньнем далучылі да Расеі. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітае ўсход ЛССР (т. зв. Дзьвінскае ваяводзтва) 1772 году быў далучаны да Расеі. У 1795 годзе астатнія землі ЛССР (на поўдзень ад ракі Дзьвіна) былі далучаныя да Расеі. У 1819 годзе адмянілі прыгоннае права ў Ліфляндзкае губэрні. У 1890-ыя гады пачалі стварацца першыя гурткі сацыял-дэмакратаў. Землі ЛССР былі аднымі з найбольш уплывовымі руху сацыял-дэмакратаў Расеі. У 1905—1908 гадах землі ЛССР былі аднымі з найбольш непакорных. У 1915 годзе поўдзень і захад ЛССР быў захоплены Нямеччынаю. У 1917 годзе ўладу на землях, дзе яшчэ панавалі расейцы, захапілі бальшавікі і былі створаныя Саветы салдацкіх дэпутатаў. 17 сьнежня 1917 году бальшавікі абвясьцілі аб савецкае ўладзе ў Латвіі. У 1918 годзе ўсе землі ЛССР захапілі немцы і ўлада бальшавікаў перастала быць. У 1919 годзе савецкае войска ў ЛССР захапіла ўсход і сярэдзіну зь местам Рыгаю. У 1920 годзе землі ЛССР былі саступленыя ўрадам РСФСР незалежнаму ўраду Латвіі.

Першая дзяржава (1919-1940)

рэдагаваць

З 1919 году Латвія стала незалежнаю ад РСФСР і СССР. У 1934 годзе адбыўся пераварот і ўрад Латвіі пачаў правіць самадзяржаўна. У чэрвені 1940 году ўрад быў скінуты, а 21 ліпеня 1940 абвясьцілі аб стварэньні Латыска Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі, а ў той жа дзень Эстонія стала Эстонскаю ССР. З 5 жніўня 1940 году ЛССР у складзе СССР[1].

Нямецкая ўлада (1941-1944)

рэдагаваць

У сьнежні 1941 году землі ЛССР былі захопленыя немцамі.

Савецкая ўлада (1944-1990)

рэдагаваць

У сярэдзіне 1944 году савецкае войска выбіла немцаў з усіх земляў ЛССР, акрамя паўночнага-захаду. Толькі пасьля заканчэньня вайны ўся Латыская ССР стала савецкаю. Улада краіны саветаў цягнулася да 1990 году.

Узнагароды

рэдагаваць

Латыская ССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:

  • Леніна (1965)
  • Кастрычніцкае рэвалюцыі (1980)
  • Дружбы народаў (1972)

Кампартыя

рэдагаваць

Камуністычная партыя Латвіі (коратка КПЛ) пачынае сваю дзейнасьць у 1904 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Латыская сацыял-дэмакратычная работніцкая грамада. Затым грамада мела некалькі назваў: з 1906 па 1917 гады Сацыял-дэмакратыя латыскага краю, з 1917 па 1919 гады Сацыял-дэмакрытыя Латвіі.

Па стане на 1 студзеня 1986 году КПЛ мела 171 518 членаў і 5 740 кандыдатаў членаў партыі. 1 506 612 членаў рабочых саюзаў, 304 729 членаў камсамолу.

Гаспадарка

рэдагаваць

Пад уладаю бальшавікоў ЛССР пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. У 1984 годзе вальны выраб ЛССР перавысіў 1940-ы год у 51 раз. Важнейшыя галіны прамысловасьці — машынабудаўніцтва:

  • электра-тэхнічная
  • энэргетычная
  • радыёэлектроніка
  • вытворчасьць сродкаў сувязі
  • прыборабудаваньне
  • перавозкі
  • сельская гаспадарка

Меліся вытворчасьць хімічнага валакна, лякавая і хіміка-лекавыя галіны, побытавая хімія. Была разьвітая папяровая, дзераваапрацоўчая, лёгкая прамысловасьць і вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў. Галоўная галіны харчовае прамысловасьці:

  • мяса-малочная
  • рыбная

Мастацкая самадзейнасьць ў ЛССР была прадстаўленая вырабамі са скуры, бурштыну, разьба па дзераву, вышываньне.

Вытворчасьць іскравае энэргіі (па стане на 1984) 3,8 млрд. кВт/г. Найвялікшыя гідраэлектрастанцыі — Рыская ТЭЦ і некалькі іскраробняў на Дзьвіне.

Сельская гаспадарка

рэдагаваць

Вальная вытворчасьць Латыскае ССР у сельскае гаспадаркі ў 1984 годзе вырасла ў 1,7 разы ў параўнаньні з 1940 годам. Сельская гаспадарка Латыскае ССР мела разьвітую малочна-мясную жывёлагадоўлю і мясную сьвінагадоўлю. У 1984 годзе было 320 калгасаў (зь іх 11 рыбгасаў) і 246 саўгасаў. Пасяўная плошча была 1 670 000 га ворыва. Сеялі зернавыя (ячмень, жыта, пшаніца), кармавыя і тэхнічныя расьліны. Вырошчвалі бульбу (1 196 000 га) і агародніну.

Жывёлагадоўля была ў асноўным малочна-мясным вытворчасьці скату і мясным сьвінагадоўлі. Меліся птушкагадоўля, зьверагадоўля, пчалярства. Вальная колькасьць буйнога рагатага скату 1 500 000, сьвіньняў 1 800 000. Мелася пчалярства, зьверагадоўлю.

Праводзілася асушэньне балотаў: (1 937 900 га, па стане на 1984 год).

Латыская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 2,38 тыс. км, а для возаў — 20,4 км (1984).

Суднаходзтва мелася па Дзьвіне і Лелупэ. Галоўныя марскія прыстані — Рыга, Венцпілс, Лібава і яны мелі міжнароднае значэньне.

Трубаправодны перавозкі былі з:

  • УССР з Дашавы (газапровад)
  • Комі АССР з Вуктыла (газапровад)
  • БССР з Полацку (нафтапровад)

У 1984 годзе ЭССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 855 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 10 ВНУ было 43,9 тыс. послухаў, у 55 сярэдніх навучальных установах 40,6 тыс. послухаў.

У ЛССР была свая асобная Акадэмі навукаў, якая была заснаваная ў 1946 годзе.

Было 10 тэатраў.

На 10 000 насельнікаў ЛССР было 48 лекараў.

Найбольш вядомым у СССР быў курорт у Юрмале.

  1. ^ Па-латыску: "Латвіяс Падомью Соціалістіска Рэспубліка".
  2. ^ Або па-іншаму: "кантынэнтальнае надвор'е".