Латвійскі ўнівэрсытэт
Латві́йскі ўнівэрсытэ́т (па-латыску: Latvijas Universitāte, ці ЛУ (LU) — самы вялікі ўнівэрсытэт Латвіі. Заснаваны ў 1919 годзе пры ўрадзе Стучкі (Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка). Знаходзіцца ў Рызе. Навучальная ўстанова, першапачаткова названа Латвійскай вышэйшай школай, была заснаваны на базе былога політэхнічнага інстытуту. У 1923 годзе Школа пераназваная ў Латвійскі ўнівэрсытэт.
Латвійскі ўнівэрсытэт | |
па-латыску: Latvijas Universitāte | |
Лягатып | |
Дэвіз | Scientiae et patriae |
---|---|
Дэвіз па-беларуску | Навуцы і Айчыне |
Заснаваны | 1919 (105 гадоў таму) |
Тып | грамадзкі |
Рэктар | Gundars Bērziņš[d] |
Факультэтаў | 20 |
Колькасьць пэрсаналу | 209 (2014) |
Колькасьць студэнтаў | 14 020 (2014) |
Колькасьць магістрантаў | 612 (2014) |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Рыга |
Краіна | Латвія |
Знаходзіцца ў складзе | Утрэхцкая сетка[d], European University Foundation - Campus Europae[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Confederation of Open Access Repositories[d][2], International Association for Sports and Leisure Facilities[d][3], ORCID[d][4] і Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][5] |
Вэб-сайт | lu.lv |
ВНУ заўсёды была адной з найважнейшых цэнтраў адукацыі ў краіне.
Дэвіз: Scientiae et Patriae (па-латыску: Zinātnei un Tēvzemei, белар. Навуцы і Айчыне).
Латвійскі ўнівэрсытэт ўваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы Ўтрэхцкую сетку.
Факультэты
рэдагаваць- Біялягічны
- Кампутарных навук
- Эканомікі і кіраваньня
- Фізыкі і матэматыкі
- Геаграфіі і навук пра Зямлю
- Гісторыі і філязофіі
- Гуманітарных навук
- Юрыдычны
- Хімічны
- Мэдыцынскі
- Пэдагогікі, псыхалёгіі і мастацтва
- Грамадзкіх навук
- Багаслоўскі
Інстытуты
рэдагаваць- Інстытут астраноміі (пры ім ёсьць Абсэрваторыя Балдонэ)
- Інстытут атамнай фізыкі і спэктраскапіі
- Інстытут біялёгіі
- Інстытут фізыкі цьвёрдых рэчываў
- Інстытут экспэрымэнтальнай і клінічнай мэдыцыны
- Інстытут матэматыкі і інфарматыкі
- Інстытут філязофіі і сацыялёгіі
- Інстытут фіыікі
- Інстытут геадэзіі і геаінфарматыкі
- Інстытут дасьледаваньня адукацыі
- Інстытут хім. фізыкі
- Інстытут латыскай мовы
- Інстытут гісторыі Латвіі
- Інстытут літаратуры, мастацтва і фальклёру
- Інстытут мікрабіялёгіі і біятэхналёгій
- Інстытут мэханікі палімэраў
- Інстытут кардыялёгіі
- Інстытут азіяцкіх дасьледаваньняў
- Навуковы інстытут пэдагогікі
- Інстытут сацыяльных і палітычных дасьледаваньняў
Выбітныя выпускнікі
рэдагаваць- Фёдар Фёдаравіч Зільбэрт, беларускі мастак
- Карліс Земдэга
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://web.archive.org/web/20190714135243/https://www.coar-repositories.org/community/members-and-partners-by-country/
- ^ https://iaks.sport/find-a-member
- ^ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members
- ^ https://web.archive.org/web/20221123144401/https://www.auf.org/les_membres/nos-membres/