Эгілс Левітс
Эгілс Левітс (па-латыску: Egils Levits, 30 чэрвеня 1955, Рыга, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, юрыст, палітоляг. Прэзыдэнт Латвіі з 2019 па 2023 год.
Эгілс Левітс | |
па-латыску: Egils Levits | |
10-ы прэзыдэнт Латвіі | |
---|---|
8 ліпеня 2019 — 8 ліпеня 2023 | |
Папярэднік: | Раймандс Вэёніс |
Наступнік: | Эдгарс Рынкевічс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 чэрвеня 1955 Рыга |
Партыя: | Зьвяз зялёных і сялянаў |
Бацька: | Ёнас Левітс[d] |
Маці: | Інгеборга Левіта[d] |
Адукацыя: | Гамбурскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў 1955 годзе ў зьмяшанай габрэйска-латыска-нямецкай сям’і. У 1972 годзе разам з бацькамі-дысыдэнтамі высланы ў Заходнюю Нямеччыну, дзе пражыў да 1990 г.
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвіі і вяртаньня на радзіму, працаваў амбасадарам у Нямеччыне, Швэцыі (1992—1993), Аўстрыі, Вугоршчыне, Швэйцарыі (1994—1995), міністрам юстыцыі ў (1993—1994) гадах. Дэпутат Сэйму Латвіі (1993—1994) гг.
Судзьдзя Эўрапейскага суду па правах чалавека (1995—2004) гг, потым у Суду Эўразьвязу (да 2010 году называўся Судом Эўрапейскіх супольнасьцяў).
Аўтар больш за 100 навуковых публікацыяў. Ганаровы Dr.iur.h.c. Латвійскай АН[1]. Судзьдзя Міжнароднага арбітражнага суда. Старшыня прэзыдэнцкай камісіі па канстытуцыйным праве[2].
29 траўня 2019 году абраны прэзыдэнтам Латвіі[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ GODA DOKTORI
- ^ Konstitucionālo tiesību komisija Праверана 2011-12-09 г. Архіўная копія ад 2011-11-10 г.
- ^ Выборы Президента Латвии 2019
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Справки о судьях СЕС, включая Левитса (анг.)
- Эгилс Левитс — наш президент?(недаступная спасылка)
- Эгилс Левитс: нужна пошлина солидарности
- Эгилс Левитс встречается с судьями и работниками Верховного суда(недаступная спасылка)