Эвэртан Лівэрпул

ангельскі футбольны клюб зь Лівэрпулу
(Перанакіравана з «Эвэртан»)

«Э́вэртан» (па-ангельску: Everton Football Club) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лівэрпул. Клюб выступае ў ангельскай Прэм’ер-лізе. У найвышэйшай лізе краіны правёў найбольшую колькасьць сэзонаў. 9-разовы чэмпіён Ангельшчыны. «Эвэртан» гуляе ў найвышэйшым дывізіёне з 1954 году й зьяўляецца адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі ў 1992 годзе. Клюб быў створаны ў 1878 годзе, стаўшы чальцом-заснавальнікам Футбольнай лігі ў 1888 годзе. Сваёй першай перамогі клюб дасягнуў праз два сэзоны. Пасьля чатырох чэмпіёнскіх тытулаў і дзьвюх перамогаў у розыгрышы Кубка Ангельшчыны, «Эвэртан» выпрабаваў некаторае зацішша ў гады пасьля Другой сусьветнай вайны, зьведваючы два пэрыяды адраджэньня ў 1960-х гадох, калі клюб дамогся дзьвюх перамогаў у чэмпіянаце й адной у кубку. У сярэдзіне 1980-х клюб спадкаў апошні пэрыяд посьпеху, «Эвэртан» двойчы перамог у чэмпіянаце, стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны й уладальнікам у 1985 годзе свайго першага кантынэнтальнага трафэю — Кубка ўладальнікаў кубкаў. Апошнім пераможаным трафэем клюбу застаецца перамога ў Кубку Ангельшчыны 1995 году.

Эвэртан
Поўная назва па-ангельску: Everton Football Club
Заснаваны 1878
Горад Лівэрпул, Ангельшчына
Стадыён Гудысан Парк
Умяшчальнасьць: 40 157
Кіраўнік Фарад Машыры[d] і 777 Partners[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
evertonfc.com (анг.)

Прыхільнікаў клюбу называюць «эвэртаніянамі» (анг. Evertonians). «Эвэртан» мае вялікую колькасьць заўзятараў, рэгулярна прыцягваючы на стадыён у сярэднім па 36 тысячаў чалавек за гульню, што складае 95% ад агульнай ёмістасьці стадыёну[2]. «Эвэртан» мае прыкметнае суперніцтва з суседзямі «Лівэрпулам», матчы паміж абодвума клюбамі называюць Мэрсысайдзкім дэрбі. «Лівэрпул» быў сфармаваны ў 1892 годзе адрынутай групай, якая складалася з экс-прэзыдэнта «Эвэртану» й некалькіх гульцоў. Канфлікт паміж бакамі прывёў да сыходу «Эвэртану» з «Энфілду», цяперашняга стадыёну «Лівэрпулу», які на той час зьяўляўся хатняй арэнай «Эвэртану».

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваньне

рэдагаваць

«Эвэртан» быў заснаваны ў 1878 годзе пры англіканскай царкве Сьвятога Дамінга ў раёне Лівэрпулу Эвэртан[3]. З 1876 году прыхаджане царквы летам гулялі ў крыкет, але ў яго было немагчыма гуляць зімой, таму яны зьвярнулі свой ​​погляд на футбол. Першапачаткова клюб атрымаў назву «Сэнт-Дамінга» (анг. St. Domingo's Football Club), але неўзабаве стаў прыцягваць цікавасьць людзей якія жывуць ня толькі каля царквы, з-за чаго ў лістападзе 1879 году на сходзе ў гатэлі «Queen’s Head» было прынята рашэньне аб перайменаваньні клюбу ў «Эвэртан».

Свае першыя матчы «Эвэртан» гуляў на полі Стэнлі Парку, але калі колькасьць гледачоў, якія хадзілі на матчы клюбу, стала імкліва расьці, клюб быў вымушаны пераехаць на новы стадыён, і ў 1882 годзе ім стаў «Праеры Роўд». Аднак празь нейкі час уладальнік поля, якому не падабалася, што ў дні матчаў заўзятары занадта шумяць, папрасіў каманду пакінуць яго, і прэзыдэнт клюбу Джон Гоўлдынг за невялікую суму арандаваў вучастак зямлі на «Энфілд Роўд» у свайго сябра Джона Орэла. Першы свой матч на «Энфілдзе» клюб правёў 28 верасьня 1884 году супраць клюбу «Эрлзтаўн» і атрымаў перамогу зь лікам 5:0.

Футбольная ліга

рэдагаваць
 
«Эвэртан» у 1891 годзе

У 1888 годзе «Эвэртан» увайшоў у лік заснавальнікаў Футбольнай лігі. Першы сэзон склаўся для каманды ня вельмі ўдала й «Эвэртан» заняў толькі восьмае месца, але ўжо ў наступным годзе «Эвэртан» стаў другім, а яшчэ праз год, клюб упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Ангельшчыны.

Тым часам, Гоўлдынг, які да таго часу быў ужо ўладальнікам стадыёна, стаў спрабаваць усё больш і больш нажывацца на «Эвэртане», падвысіўшы кошт арэнды клюбам стадыёну[4]. У выніку аднаго з сходаў футбольнага клюбу было вырашана, што Гоўлдынг будзе звольнены, а «Эвэртан» пакіне «Энфілд» і перабярэцца на «Гудысан Парк». Гоўлдынг і Орэл жа, застаўшыся са стадыёнам, але бяз клюбу, вырашылі стварыць новы клюб — «Лівэрпул». Апошні свой матч на «Энфілдзе» «Эвэртан» згуляў 18 красавіка 1892 году супраць «Болтану».

Пасьля пераезду на «Гудысан Парк» «Эвэртану» чатыры разы ўдалося дасягнуць фіналу Кубка Ангельшчыны да Першай сусьветнай вайны — у 1893, 1897, 1906 і 1907 гадох. Але скарыўся «Эвэртану» трафэй толькі аднойчы. 21 красавіка 1906 году «Эвэртан» здолеў перамагчы «Ньюкасл Юнайтэд» зь лікам 1:0. Астатнія тры фіналы былі прайграныя «Ўулвэргэмптану», «Астан Віле» й «Шэфілд Ўэнздэй» адпаведна.

Другі тытул чэмпіёна краіны «Эвэртану» атрымалася перамагчы ў сэзоне 1914—1915 гадоў, які стаў апошнім перад Першай сусьветнай вайной.

 
Гудысан Парк

Першапачаткова «Эвэртан» гуляў на полі Стэнлі Парку. Паступова колькасьць гледачоў, якія прыходзілі на матчы клюбу, расло. Да 1882 году іхны лік перавышаў 2 тысячаў чалавек, у выніку чаго «Эвэртан» пераехаў на «Праеры Роўд», аднак ужо праз год новым стадыёнам клюбу стаў «Энфілд». На «Энфілдзе» «Эвэртан» гуляў да 1892 году, пакуль прэзыдэнт клюбу й уладальнік стадыёну Джон Гоўлдынг ва ўласных інтарэсах не вырашыў павысіць арэндавы кошт поля. Неўзабаве пасьля гэтага «Эвэртан» пераехаў на новы стадыён «Міер Грын», які потым быў перайменаваны ў «Гудысан Парк». Джон Гоўлдынг жа стаў ініцыятарам узьнікненьня новага клюбу — «Лівэрпул».

«Гудысан Парк» стаў першым стадыёнам ў Ангельшчыне, прызначаным толькі для футбола[5]. У 1966 годзе стадыён прыняў пяць матчаў чэмпіянату сьвету. Ні адзін іншы стадыён, за выключэньнем «Ўэмблі», не прымаў гэтак шмат гульняў чэмпіянату. Умяшчальнасьць «Гудысан Парку» складае 40 157 чалавек, а памеры поля — 112×78 мэтраў.

Дасягненьні

рэдагаваць
Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Джордан Пікфард 1994
2   Аб Натан Патэрсан 2001
5   Аб Майкл Кін 1993
6   Аб Джэймз Таркоўскі 1992
7   Нап Дўайт Макніл 1999
8   ПА Арэль Мангаля (ар. Ліён) 1998
9   Нап Домінік Калвэрт-Льюін 1997
10   Нап Іліман Ндыяй 2000
11   Нап Джэк Гарысан (ар. Лідс Юн.) 1996
12   Бр Жуан Віржынія 1999
14   Нап Бэту 1998
15   Аб Джэйк О’Браян 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16   ПА Абдуляй Дукурэ 1993
17   Нап Юсэф Шэрміці 2004
18   Аб Эшлі Янг 1985
19   Аб Віталь Міколенка 1999
22   Нап Арманда Броя (ар. Чэлсі) 2001
23   Аб Шэймус Коўлман (капітан) 1988
27   ПА Ідрыса Гуе 1989
29   ПА Еспэр Ліндстрэм (ар. Напалі) 2000
31   Бр Асьмір Бегавіч 1987
32   Аб Джарэд Брантўэйт 2002
37   ПА Джэймз Гарнэр 2001
42   ПА Тым Айрогбанам 2003

Рэкардсмэны

рэдагаваць

Па колькасьці гульняў за «Эвэртан»:

Па колькасьці забітых мячоў за «Эвэртан»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць