Шэйка (Гомельская вобласьць)

вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Шэ́йка[1]вёска ў Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.

Шэйка
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Веткаўскі
Сельсавет: Неглюбскі
Насельніцтва: 22 чалавекі (2004)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +375 2330
Геаграфічныя каардынаты: 52°41′52″ пн. ш. 31°29′15″ у. д. / 52.69778° пн. ш. 31.4875° у. д. / 52.69778; 31.4875Каардынаты: 52°41′52″ пн. ш. 31°29′15″ у. д. / 52.69778° пн. ш. 31.4875° у. д. / 52.69778; 31.4875
Шэйка на мапе Беларусі
Шэйка
Шэйка
Шэйка

Гісторыя

рэдагаваць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стаўюнскай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. У 1880 годзе адчынена хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году разьмяшчалася школа пісьменнасьці. Побач быў фальварак Шэйка (ён жа Крыстынпольле). У 1909 годзе 310 дзесяцін зямлі, у фальварку 395 дзесяцін зямлі.

З 8 сьнежня 1926 году па 30 сьнежня 1927 году цэнтар Шэйкагуцкага сельсавету Сьвяцілавіцкага, з 4 жніўня 1927 гады Веткаўскага раёнаў Гомельскай акругі. У час Вялікай Айчыннай вайны 3 жыхары загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Сяброўства» (цэнтар — вёска Неглюбка).

Геаграфія

рэдагаваць

За 35 км на паўночны ўсход ад Веткі, 45 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў), 54 км ад Гомелю.

Транспартная сувязь

рэдагаваць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе СтаўбунВетка. Пляніроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1897 год — 50 двароў 277 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 300 жыхароў; у фальварку — 11 жыхароў.
  • 1940 год — 51 двор, 316 жыхароў.
  • 1959 год — 241 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 14 гаспадарак, 22 жыхары.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)

Літаратура

рэдагаваць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0