Шымкі (Менская вобласьць)
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Шы́мкі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Шымкі | |
трансьліт. Šymki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 12 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222399 |
СААТА: | 6240831121 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°55′42″ пн. ш. 26°59′12″ у. д. / 54.92833° пн. ш. 26.98667° у. д.Каардынаты: 54°55′42″ пн. ш. 26°59′12″ у. д. / 54.92833° пн. ш. 26.98667° у. д. |
± Шымкі |
Гісторыя
рэдагаваць- 1844 год — зьяўляліся вёскай маёнтку Стары Мядзел Вялейскага павету Віленскай губэрні і былі ўладаньнем Дваржэцкіх. Вёска налічвала 7 двароў і 49 жыхароў.
- 1868 год — зьяўляліся вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 7 двароў і 64 жыхары.
- 1904 год — вёска налічвала 146 жыхароў.
- 1908 год — 23 двары, 161 жыхар.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 33 двары і 146 жыхароў.
- 1931 год — 31 двары, 141 жыхар.
- З 12 кастрычніка 1940 году знаходзілася ў складзе Мікасецкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Вёска налічвала 23 двары, 84 жахары.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (23 двары) і забілі 1 жыхара. Пасьля вайны вёска была адбадаваная.
- 1949 году — арганізаваны калгас «Ленінскі прызыў».
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага сельсавету (з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавет Мядзельскага раёну).
- З 21 траўня 1959 году вёска знаходзіцца ў складзе Баярскага сельсавету.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 1960 году вёска ўваходзіць у склад кагласу «Ленінскі шлях» (да 20 лістапада 1961 году — «Сталінскі шлях») з цэнтрам у вёсцы Баяры.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 12 жыхароў
- 1999 год — 20 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 16 двароў, 21 жыхар
Сельская гаспадарка
рэдагавацьУ вёсцы разьмяшчаецца жывёлагадоўчая фэрма.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Szymki, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. — S. 116