Чырвоны Бор (Чачэрскі раён)
Чырво́ны Бор[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 77 чал. (2004). Знаходзіцца за 3 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 68 км ад Гомелю.
Чырвоны Бор | |
Першыя згадкі: | 1920-я |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Аторскі |
Насельніцтва: | 77 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°57′3″ пн. ш. 30°50′39″ у. д. / 52.95083° пн. ш. 30.84417° у. д.Каардынаты: 52°57′3″ пн. ш. 30°50′39″ у. д. / 52.95083° пн. ш. 30.84417° у. д. |
Чырвоны Бор на мапе Беларусі Чырвоны Бор |
На захадзе мэліярацыйны канал, злучаны з ракой Чачора (прыток ракі Сож), на поўначы мэліярацыйны канал, злучаны з ракой Сож.
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны напачатку 1920-х на былых абшарніцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны Бор», працавала кузьня. 29 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. У 1962 далучаны пасёлак Першамайск. У складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). Разьмяшчаўся фэльчарска-акушэрскі пункт. 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1926 — 20 двароў, 102 жыхары; 1959 — 140 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 35 гаспадарак, 77 жыхароў[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.