Чарняты (Менская вобласьць)
Чарня́ты[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Чарняты | |
трансьліт. Čarniaty | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 17 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222381 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°0′22″ пн. ш. 26°53′4″ у. д. / 55.00611° пн. ш. 26.88444° у. д.Каардынаты: 55°0′22″ пн. ш. 26°53′4″ у. д. / 55.00611° пн. ш. 26.88444° у. д. |
± Чарняты | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — вёска ў Манькавіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 15 двароў і 178 жыхароў.
- 1904 год — на месцы вёскі існавалі фальварак і вёска. Фальварак зьяўляўся ўладаньнем князя Друцка-Любецкага і налічваў 48 жыхароў. Вёска налічвала 290 жыхароў.
- З 1921 году — вёска і фальварак ў Манькавіцкай гміне Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. У 1921 годзе вёска налічвала 20 двароў і 106 жыхароў, фальварак — 2 двары і 13 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году — у складзе Латвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай) вобласьці. У 1940 годзе — 33 двары і 160 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (33 двары). Пасьля вайны была адбудаваная.
- 1949 год — створаны калгас імя Сталіна.
- З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнрам у вёсцы Лотва (да 22 кастрычніка 1957 году калгас меў імя Булганіна).
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 96 жыхароў.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 17 жыхароў
- 1999 год — 32 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 25 двароў, 34 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 337
- ^ «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.