Манча (рака)

рака ў Беларусі

Ма́нча — рака ў Крупскім і Бярэзінскім раёнах Менскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басэйн Дняпра).

Рака
Манча
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Гумны
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 17 км
Плошча басэйну 68 км²
Нахіл воднай паверхні 1,3 м/км

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 68 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля паўночнай ускраіны вёскі Гумны Крупскага раёну. Упадае ў старарэчча Бярэзіны за 3 км у напрамку на захад ад вёскі Арэшкавічы Бярэзінскага раёну. Вадазбор у паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Каля ракі вёскі Навасельле, Манча, Прудок.

== Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 17. — 48 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-054-2 (рас.)
  • Республика Беларусь. Минская область. Березинский район: карта. Березино: план / Ред. Г. П. Ляхова. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3000 ас. (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць