Цюрых (футбольны клюб)

швайцарскі футбольны клюб

«Цю́рых» (па-нямецку: Fussballclub Zürich) ― швайцарскі футбольны клюб з гораду Цюрыху. Клюб быў заснаваны 1 жніўня 1896 году, празь дзесяць гадоў пасьля стварэньня свайго асноўнага канкурэнта клюбу «Ґрасгопэр», дэрбі зь якім вельмі папулярнае ў Швайцарыі.

Цюрых
FC Zürich.svg
Поўная назва Fussball-Club Zürich
Заснаваны 1 жніўня 1896
Горад Цюрых, Швайцарыя
Стадыён Лецыґрунд
Умяшчальнасьць: 25 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2021—2022 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
fcz.ch/de/main/

ГісторыяРэдагаваць

 
Пэрфоманс заўзятараў «Цюрыху» падчас гарадзкога дэрбі

Клюб быў заснаваны 1 жніўня 1896 году былымі чальцамі трох мясцовых клюбаў, «Турыкум», «Вікторыя» і «Эксэльсіёр». Адным з фундатараў клюбу быў Жаан Гампэр, які ў свой час прыкладаў намаганьні па стварэньні гішпанскай «Барсэлёны». У 1902 годзе клюб стаў чэмпіёнам Швайцарыі, аднак да 1924 году больш трафэяў не атрымоўваў. Да 1930-х гадоў у клюб уваходзілі каманды па весьлаваньні, боксе, лёгкай атлетыцы і гандболе, аднак пасьля мэнэджары «Цюрыху» вырашылі сканцэтравацца толькі на футболе.

Паміж 1925 і 1960 гадамі «Цюрых» быў пазбаўлены поьпеху. Клюб змагаўся за захаваньне месца ў найвышэйшым дывізіёне, аднак у 1934 годзе вылецеў з Супэрлігі, гуляючы ў Чэледж-лізе да 1941 году. У 1941 годзе каманда вярнуліся ў элітны дывізіён, дзе заставаліся да 1946 году. У 1948 годзе клюб вярнуўся ў Супэрлігу і заставаўся ў найвышэйшым дывізіёне, пакуль ня быў паніжаны яшчэ раз у 1957 годзе. У 1959 годзе клюб зноўку вярнуўся ў лігу вышэй.

З 1960 году ў «Цюрыху» пачаўся залаты пэрыяд. У гэты час клюбам кіраваў легендарны прэзыдэнт Эдвін Нэгелі, а сярод вядомых гульцоў тых часоў варта вылучыць Якаба Куна, Фрыца Кюнзьлі, Ільлю Каціча і Рэнэ Батэрона. «Цюрых» сем разоў станавіўся чэмпіёнам краіны ў 1963, 1966, 1968, 1974, 1975, 1976 і 1981 гады. Таксама на рахунку клюбу маюцца перамогі ў Кубках Швайцарыі ў той пэрыяд у 1966, 1970, 1972, 1973 і 1976 гадох. У розыгрышу Кубка чэмпіёнаў 1963—1964 гадоў «Цюрых» дайшоў да паўфіналу, дзе атрымаў паразу ад мадрыдзкага «Рэалу». У сэзоне 1976—1977 гадоў клюб паўтарыў сваё дасягненьне на эўрапейскай арэне, але на гэты раз клюб атрымаў паразу ад ангельскага «Лівэрпулу».

ДасягненьніРэдагаваць

СкладРэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Жыўка Кастадынавіч 1992
2   Аб Ліндрыт Камбэры 1999
3   ПА Адрыян Герэра 1998
4   Аб Бэчыр Амэрагіч 2002
6   Аб Фідан Аліці 1993
7   ПА Бледыян Красьнікі 2001
8   ПА Уле Сэльнэс 1994
9   Нап Іван Сантыні 1989
10   ПА Антоніё Маркезана 1991
11   ПА Жанатан Акіта 1996
14   Нап Карсан Бусхман (ар. Тулевік) 2002
15   Нап Тосын Аегун 1998
16   Аб Марк Горншуг 1991
17   ПА Шэйк Кандэ 2000
19   ПА Нікала Бараніяшавіч 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   ПА Блерым Джэмайлі 1986
22   Нап Рока Шыміч (ар. Рэд Бул) 2003
23   ПА Фабіян Ронэр 1998
24   Аб Нікала Каціч 1996
25   Бр Янік Брэхэр (капітан) 1993
26   ПА Мігель Райхмут 2003
31   Аб Мірлінд Крэзью 1997
32   ПА Сэльмін Годжа 2003
33   ПА Штэфан Зайлер 2000
34   Бр Джаньні Дэ Ніцьці 2003
35   Аб Ілян Заўтэр 2001
36   Аб Рамон Гуцца 2004
38   Нап Калікст Ліг 2005
39   Нап Дэніел Афрые 2001

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  1. ^ https://www.transfermarkt.com/fc-zurich/mitarbeiterhistorie/verein/260