Супэрліга чэмпіянату Швайцарыі па футболе
найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Швайцарыі па футболе
Супэрліга чэмпіянату Швайцарыі па футболе — найвышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Швайцарыі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 10 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюб, якія заняў апошняе месца, выбывае ў чэлендж-лігу, а яго месца займае наймацнейшая каманда другога дывізіёну. Дзейным чэмпіёнам зьяўляецца клюб «Янг Бойз».
Супэрліга чэмпіянату Швайцарыі па футболе | |
Краіна |
![]() |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1897 |
Колькасьць камандаў | 10 |
Вылет у | Чэлендж-ліга |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Швайцарыі |
Міжнародныя кубкі | Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы |
Дзейны чэмпіён | Янг Бойз (12-ы тытул) (2017—2018) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Грасгопэр — 27 тытулаў |
![]() |
ЧэмпіёныРэдагаваць
- Грасгопэр Цюрых — 27 тытулаў
- Базэль — 20
- Сэрвэт Жэнэва — 17
- Цюрых, Янг Бойз Бэрн — 12
- Лязана — 7
- Ля-Шо-дэ-Фон, Люгана, Вінтэртур, Нэўшатэль Ксамакс, Аараў — 3
- Санкт-Гален, Сіён — 2
- Ангельска-амэрыканскі клюб Цюрыху, Біль-Б’ен, Люцэрн, Бруль Санкт-Гален, Этуаль-Спортынг Ля-Шо-дэ-Фон, Бэлінцона — 1
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Супэрліга чэмпіянату Швайцарыі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў