Храм Кірылы Тураўскага
храм | |
Храм Кірылы Тураўскага
| |
2019 год
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | Цэнтральны раён, мікрараён Высокі Рынак, вул. Кірылы і Мятода, д. 3[1] |
Каардынаты | 53°54′20″ пн. ш. 27°33′22″ у. д. / 53.90556° пн. ш. 27.55611° у. д.Каардынаты: 53°54′20″ пн. ш. 27°33′22″ у. д. / 53.90556° пн. ш. 27.55611° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Менская |
Тып будынка | дамавая царква |
Заснавальнік | Менская духоўная акадэмія |
Дата заснаваньня | 20 чэрвеня 2015 (9 гадоў таму) |
Асноўныя даты: 13 кастрычніка 2015 — 1-е набажэнства па-беларуску
| |
Рэліквіі і сьвятыні | мошчы Мікалая Цудатворца[2] |
Апошні плябан | Уладзімер Даўгаполаў |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Храм сьвяці́целя Кіры́лы Ту́раўскага — хрысьціянскі храм Менскай духоўнай акадэміі, асьвечаны ў чэрвені 2015 году.
Прастольнае сьвята прыходу адзначаецца 11 траўня[3]. На 2019 год у храме ладзілі набажэнства па-беларуску прынамсі штомесяц у нядзелю[4].
Сьвятары
рэдагавацьНа 2019 год у храме служылі 5 сьвятароў: пратаярэй Уладзімер Даўгаполаў, архімандрыт Сергій (Акімаў) і 3 ярэі Канстанцін Голубеў, Андрэй Бабушкін і Зьміцер Каўрыга[1].
Мінуўшчына
рэдагаваць20 чэрвеня 2015 году маскоўскі патрыярх Кірыла асьвяціў храм у гонар сьвяціцеля Кірылы Тураўскага пры Менскай духоўнай акадэміі[2]. 13 кастрычніка 2015 году пратаярэй Яўген Грамыка ўпершыню зьдзейсьніў у храме набажэнства па-беларуску, пасьля чаго яно стала рэгулярным. У выніку храм Кірылы Тураўскага стаў 3-й праваслаўнай царквой Менску, дзе сталі праводзіць беларускамоўныя набажэнствы. Падчас набажэнстваў пачалі выкарыстоўваць беларускія пераклады пратаярэя Сергія Гардуна[5]. На пачатак 2016 году набажэнствы па-беларуску ладзілі двойчы на месяц[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Храм сьвяціцеля Кірылы Тураўскага ў горадзе Менску (рас.) // Менская япархія, 2019 г. Праверана 22 верасьня 2019 г.
- ^ а б Аб храме (рас.) // Менская духоўная акадэмія, 2019 г. Праверана 22 верасьня 2019 г.
- ^ Прыход храма сьвяціцеля Кірылы Тураўскага пры Менскай духоўнай акадэміі адзначыў прастольнае сьвята // Беларуская праваслаўная царква, 12 траўня 2017 г. Праверана 22 верасьня 2019 г.
- ^ Расклад набажэнства (рас.) // Менская духоўная акадэмія, 2019 г. Праверана 22 верасьня 2019 г.
- ^ У храме Менскай духоўнай акадэміі ўпершыню служылі літургію на беларускай мове // Партал «Царква», 14 кастрычніка 2015 г. Праверана 22 верасьня 2019 г.
- ^ Мітрапаліт Павел: Беларускамоўныя набажэнствы не знаходзілі падтрымкі, і людзі проста пераставалі хадзіць туды // Газэта «Наша ніва», 5 студзеня 2016 г. Праверана 22 верасьня 2019 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |