Цеалін (Гарадзенская вобласьць)
Цеалін[2] (таксама — Тавалі́н[2]) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавету.
Цеалін | |
трансьліт. Ciealin | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ваўкавыскі |
Сельсавет: | Краснасельскі |
Насельніцтва: | 123 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1512 |
Паштовы індэкс: | 231910 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°13′14.099″ пн. ш. 24°25′52.399″ у. д. / 53.22058306° пн. ш. 24.43122194° у. д.Каардынаты: 53°13′14.099″ пн. ш. 24°25′52.399″ у. д. / 53.22058306° пн. ш. 24.43122194° у. д. |
± Цеалін | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВядома зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. У 1796 годзе маёнтак Цеалін, які належаў Зыгмунту Грабоўскаму, былому крайчаму ВКЛ. Тут пражывалі 7 шляхціцаў, 2 вольныя селяніны і 43 прыгонныя. У 1836 г. прыватная вёска, 28 двароў, 121 жыхар.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 123 чалавекі[1]
Былы маёнтак
рэдагавацьПалацава-паркавы комплекс XVIII—XIX ст., які належаў Грыбоўскім. Разьмешчаны на левым беразе р.Рось. Плошча каля 8 га. З 1947 г. у ім разьмешчаны санаторый «Рось» (да 1983 г. — дом адпачынку).
Захаваліся 2 мураваныя сядзібныя дамы (перабудаваны ў 1940-я гады для санаторыя). Парк пэйзажнага тыпу з элемэнтамі рэгулярнай пляніроўкі. З поўначы і ўсходу абмежаваны 2 каналамі, якія запаўняюцца вадой р. Рось. Мае трохчасткавую кампазыцыю. Першая частка — на вяршыні ўзгорку, паміж 2 сымэтрычна пастаўленымі сядзібнымі дамамі, уяўляе сабой партэр з кветнікамі, кустамі, адзіночнымі пасадкамі дрэў. Другая частка — на пакатых схілах узгорку. Тут на розных узроўнях праходзяць 3 паўколавыя алеі, аб’яднаныя лесьвіцамі, якія вядуць да партэру. Трэцяя частка, разьмешчаная ў нізкай пойме ракі і абмежаваная каналамі, мае маляўнічую пляніроўку з шырокімі палянамі і групамі дрэў. Пераважаюць лісьцевыя пароды — клён, ліпа. Цэнтар кампазыцыі — галоўная алея, якая пачынаецца ад вяршыні ўзгорка, праходзіць пэрпэндыкулярна паўколавым алеям праз усю паркавую тэрыторыю, аб’ядноўваючы тры яе часткі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 123