Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Дрысьвяты)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дрысьвяты |
Каардынаты | 55°35′20.76″ пн. ш. 26°40′56.46″ у. д. / 55.5891° пн. ш. 26.68235° у. д.Каардынаты: 55°35′20.76″ пн. ш. 26°40′56.46″ у. д. / 55.5891° пн. ш. 26.68235° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дрысьвятах. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дрысьвятах збудавалі ў 1908 годзе.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю, якая складаецца з званіцы, бабінца, асноўнага аб’ёму і апсыды. У колеравым разьвязку асноўная роля адводзіцца кантрасту паміж чырвонай цэглай сьценаў і атынкаванымі дэталямі дэкору. З архітэктуры Маскоўскай дзяржавы ўжываецца афармленьне ўваходу з калёнамі-дынькамі, паўкруглыя закамары, купалы-цыбуліны на 8-гранных шыйках[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000189 |