Царква Сьвятой Тройцы (Быхаў)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Краіна Беларусь
Места Быхаў
Каардынаты 53°30′53.68″ пн. ш. 30°15′12.53″ у. д. / 53.5149111° пн. ш. 30.2534806° у. д. / 53.5149111; 30.2534806Каардынаты: 53°30′53.68″ пн. ш. 30°15′12.53″ у. д. / 53.5149111° пн. ш. 30.2534806° у. д. / 53.5149111; 30.2534806
Канфэсія Беларускі экзахат і праваслаўе
Эпархія Бабруйская і Быхаўская епархія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Дата заснаваньня XIX ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Быхаве. Знаходзіцца на правым беразе ракі Дняпра, на паўднёвы захад ад замка, на гістарычнай Траецкай вуліца[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя рэдагаваць

Будаваньне царквы вялося ў 1890—1899 гадох або ў сярэдзіне XIX ст.[1] Другі раз царкву асьвяцілі 29 сьнежня 1967 году.

У царкве захоўваўся цудоўны абраз 1659 году «Маці Божая Адзігітрыя Баркулабаўская», які паходзіў з жаночага манастыра ў мястэчку Баркулабаве[2]. 25 ліпеня 2010 году абраз урачыста перанесьлі ў Баркулабаўскі манастыр.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі клясыцызму. Мае падоўжана-восевую крыжова-купальную кампазыцыю з 5-граннай апсыдай і бакавымі прыдзеламі. Прытвор і бабінец аб'ядноўваюцца ў адзіны прастакутны аб'ём, завершаны ад франтальнага фасаду 2-яруснай васьмерыковай званіцай з самкнутым гранёным купалам. Такім жа купалам завяршаецца 8-гранны сьветлавы барабан над сяродкрыжжам. Тры ўваходы ў царкву аформленыя 2-слуповымі ганкамі. Вэртыкальна ашаляваныя фасады праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі і падзяляюцца простым карнізам.

У інтэр'еры сяродкрыжжа перакрываецца самкнутым скляпеньнем на ветразях.

Галерэя рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Куйбышава, 10

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Міцянін А. Быхаўская Троіцкая царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 98.
  2. ^ Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў / Аўт. тэксту і склад. Н. Высоцкая — Менск: Беларусь, 2001. С. 76.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць