Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Лунна)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
| |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лунна |
Каардынаты | 53°27′14.13″ пн. ш. 24°15′36.23″ у. д. / 53.453925° пн. ш. 24.2600639° у. д.Каардынаты: 53°27′14.13″ пн. ш. 24°15′36.23″ у. д. / 53.453925° пн. ш. 24.2600639° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў[d] |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы | |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Луньне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Луньне збудавалі ў 1886—1889 гадох паводле нерэалізаванага праекту для вёскі Індуры, распрацаванага архітэктарам Іванам Трубнікавым.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Крыжова-купальны храм фармуюць прытвор з 4-граннай шатровай званіцай, кубападобная малітоўная заля з 8-гранным сьветлавым барабанам, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсыда з бакавымі 3-граннымі рызьніцамі. Фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, дэкаруюцца гарадковымі фрызамі.
У інтэр’еры абраз XVІІІ стагодзьдзя «Укрыжаваньне»[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Афіцыйны адрас — плошча Герояў, 3В
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.