Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка (Малеч)

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Краіна Беларусь
Вёска Малеч
Каардынаты 52°29′03.56″ пн. ш. 24°42′22.92″ у. д. / 52.4843222° пн. ш. 24.7063667° у. д. / 52.4843222; 24.7063667Каардынаты: 52°29′03.56″ пн. ш. 24°42′22.92″ у. д. / 52.4843222° пн. ш. 24.7063667° у. д. / 52.4843222; 24.7063667
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Аўтар праекту Пётар Залатароў[d]
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́га Сімяо́на Сто́ўпніка — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя й(мураўёўка) у Малечы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя рэдагаваць

 
Царква, 1939 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Малечы збудавалі ў 1887 годзе паводле праекту 1880 году расейскага архітэктара Пятра Залатарова.

Архітэктура рэдагаваць

Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае падоўжна-восевую сымэтрычную 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю: 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) званіца, прастакутныя ў пляне рознавялікія аб’ёмы трапезнай, малітоўнай залі з бакавымі прыдзеламі, апсыды. 4-схільны дах цэнтральнага аб’ёму і плястычны купал званіцы завяршаюцца купаламі-цыбулінамі на 8-гранных барабанах, фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі з броўкамі, дэкаруюцца кутнім рустам, апярэзваюцца карнізам простага профілю і шырынкавым фрызам.

У інтэр’еры апсыда вылучаецца драўляным іканастасам. Захоўваюцца абразы: XVII ст. — «Сімяон Стоўпнік», разьмешчаны ў мясцовым радзе іканастаса; XVIII — XIX ст. — «Пячэрская Маці Божая Знаменьне з прадстаячымі», «Пакроў», «Натальля і Аляксей — людзі Божыя», «Мікалай Цудатворца», «Сьвятыя Пётар і Павал», «Першасьвятар Аарон», «Тры сьвяціцелі» (1801), «Архідыякан Стэфан», «Таемная вячэра», скульптура «Укрыжаваньне» (1859). У 1895 годзе прыхаджане ахвяравалі царкве 2 абразы сьвятых Юрыя Пераможцы і Ганны, маці Найсьвяцейшай Багародзіцы.

Перад царквой месьціцца 3-пралётная аркавая брама, завершаная кілепадобным шчыпцом з купалам-цыбулінай. З паўночнага боку ад апсыды асобна стаіць цагляная цэнтрычная, квадратная ў пляне шатровая капліца, таксама завершаная купалам-цыбулінай[1].

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Свабоды, 10.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць